Калаці́нРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 81). — былы пасёлак Шырокаўскам сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

За 20 км на ўсход ад Буда-Кашалёва і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 27 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель.

Гісторыя Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1929 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ўваходзіў у склад саўгаса «Камінтэрн» (цэнтр — вёска Шырокае).

У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (18 сем'яў) пераселены ў 1990 годзе ў чыстыя месцы.

Планіроўка складалася з кароткай вуліцы амаль мерыдыянальнай арыентацыі, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Насельніцтва 1959 год — 63 жыхара (паводле перапісу). 1990 год — жыхары (18 сем'яў) пераселены. 2004 год — жыхароў няма.

Крыніцы

Літаратура