Славамір Мрожак (; , Бажэнцін, Польшча — , Ніца) — польскі празаік, драматург, мастак-карыкатурыст.

Біяграфія Вывучаў архітэктуру і выяўленчае мастацтва ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве. У 1950 годзе паспяхова дэбютаваў як празаік і адначасова як карыкатурыст. Аднак сусветную вядомасць яму прынесла драматургія. Першы драматычны твор — п'еса «Паліцыя», выдадзеная ў 1958 годзе. П'еса «Танга» (1964) прынесла Мрожаку сусветную славу.

У 1962 становіцца адным з чатырох першых лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя Касцельскіх. У 1963 эмігрыруе з Польшчы, жыве ў ЗША, Германіі, Францыі, Італіі і Мексіцы. У 1968 публікуе ў французскай прэсе ліст пратэсту супраць уводу войскаў Варшаўскага Дагавору ў Чэхаславакію. У 1996 годзе вяртаецца на радзіму. У 2002 годзе перажыў інсульт, што прывяло да страты маўлення. З дапамогай тэрапіі, якая працягвалася каля трох гадоў, вярнуў сабе здольнасць пісаць і размаўляць. У 2008 выехаў з Польшчы ў Францыю, апошнія гады жыве ў Ніцы.

Творчасць Дэбютаваў Славамір Мрожак у 1950 годзе фельетонамі і гумарэскамі (зборнік «Практычныя паўбраневікі», 1953). Аўтар аповесцей «Маленькае лета» (1956), «Маніза Клаўе» (1963), зборнікаў апавяданняў «Слон» (1957), «Дождж» (1962), «Два лісты» (1974), «Малая проза» (1990), цыклаў сатырычных малюнкаў і інш. Вядомасць прынеслі гратэскава-сатырычныя і парадыйныя п'есы (зборнікі «Пехатой», 1983; «Танга. Вада», 1984), у якіх узнімае праблемы мастацтва і рэчаіснасці, абсурднасці існавання. Яго творы адметнью фантасмагарычнасцю і прытчавасцю, насычаны сімволікай.

Як адзначыў тэатразнаўца і перакладчык Вячаслаў Ракіцкі, галоўнай тэмай у яго творчасці было ўварванне ўлады ў асабістую прастору чалавека:

Выбраныя творы

П'есы

1958 «Паліцыя» 1960 «Індык» 1961 «Стрыптыз» (бел. пер. В. Ракіцкага) 1964 «Танга» (бел. пер. Л. Баршчэўскага) 1973 «Шчаслівы выпадак» 1973 «Рэзня» 1974, паст. «Эмігранты» (бел. пер. М. Дубянецкага) 1980 «Дом на мяжы» (бел. пер. В. Ракіцкага) 1982 «Вацлаў» 1982 «Амбасадар» 1983 «Летні дзень» 1984 «Альфа» 1986 «Кантракт» 1987 «Партрэт» 1992 «Удовы» 1993 «Каханне ў Крыму» 2000 «Вялебныя» 2000 «Цудоўны від»

Зборнікі апавяданняў

1953 «Практычныя паўбраневікі» 1957 «Слон» (пераклад выбраных апавяданняў М. Шоды) 1962 «Дождж» 1974 «Два лісты» 1983 «Даносы»

Пераклады на беларускую мову

Дом на мяжы: Выбраныя творы / Прадмова В. Ракіцкага. Пераклад Л. Баршчэўскага, В. Ракіцкага, М. Шоды. Мінск: Радыёла-плюс / Wrocław: Kolegium Europy Wschodniej, 2008. ISBN 978-985-448-093-0, 978-83-61617-92-1. Эмігранты / Пераклад М. Дубянецкага // Пры зачыненых дзвярах: Драматычныя творы. Мінск, 1995. ISBN 5-340-01222-0

Літаратура Лявонава Е. Мрожак //

Катэгорыя:Драматургі Польшчы Катэгорыя:Пісьменнікі Польшчы Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі