Лі́па (, ) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

На поўначы і поўдні мяжуе з лесам.

У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС частка жыхароў пераселены ў чыстыя месцы.

Геаграфія

Размяшчэнне У 18 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 29 км ад Гомеля.

Гідраграфія Рака Ліпа (прыток ракі Сож).

Транспартная сетка Побач шаша Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы амаль шыротнай арыентацыі, да якой на ўсходзе пад прамым вуглом далучаецца кароткая просталінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XVIII стагоддзя як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. У 1799 годзе ў валоданні Дарыя-Дзярналовічаў. З 1840 года працавала сукнавальня. У 1850 годзе побач пракладзена шаша Пецярбург — Кіеў. Мелася паштовая станцыя (у 1870 годзе 5 коней). У 1880 годзе дзейнічаў хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: хлебазапасны магазін, 2 ветракі, вадзяны млын, сукнавальня. Побач былі хутары Ліпа і Старая Ліпа. У 1909 годзе — 1170 дзесяцін зямлі, млын, у Дудзіцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні.

Падчас наступлення немцаў у 1918 годзе партызаны разбілі нямецкі атрад, узялі палонных і трафеі. Пасля гэтага карнікі спалілі вёску і расстралялі частку жыхароў вёскі, у ліку якіх былі старыя і дзеці. У 1926 годзе працавалі: хата-чытальня, магазін, паштовае аддзяленне, пачатковая школа. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная Ліпа», працавалі вятрак і гамарня.

З 8 снежня 1926 года па 8 снежня 1966 года цэнтр Ліпскага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159). Уваравіцкага, з 17 красавіка 1962 года Буда-Кашалёўскага раёнаў Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў баях за вызваленне вёскі і суседніх населеных пунктаў загінулі 31 савецкі салдат і 1 партызан (пахаваны ў брацкай магіле на ўсходняй ускраіне), 94 жыхары вёскі загінулі падчас вайны. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад саўгаса «Краснаакцябрскі» (цэнтр — вёска Акцябр).

У 1969 годзе ў вёску перасяліліся жыхары пасёлкаў Волкаў і ГарадзецРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 22 (1252)..

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар.

Дынаміка 1886 год — 71 двор, 391 жыхар. 1897 год — 126 двароў, 752 жыхары (паводле перапісу). 1909 год — 797 жыхароў. 1926 год — 114 двароў. 1959 год — 461 жыхар (паводле перапісу). 2004 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Акцябрскі сельсавет (Буда-Кашалёўскі раён)