Станіслаў Мікалаевіч Пац (каля 1525—1588) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія Сын Мікалая Паца і Аляксандры Гальшанскай, брат Мікалая, Дамініка і Паўла.
Падстолі ВКЛ з 1552, ваявода віцебскі з 1566, староста суражскі, веліжскі і трабскі. Удзельнічаў у баях з крымскімі татарамі і ў Інфлянцкай вайне 1558—1582, абараняў Віцебск у 1568.
Сям’я Ажаніўся з Крысцінай, дачкой Гераніма Аляксандравіча Хадкевіча, меў з ёй сыноў Юрыя (каля 1560—1608) і Самуэля (каля 1570—1598).
Літаратура
Спасылкі Генеалогія Пацаў
Станіслаў Мікалаевіч Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы віцебскія Катэгорыя:Падстоліі вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты суражскія Катэгорыя:Старосты веліжскія Катэгорыя:Старосты трабскія