Мікалай Стэфан Пац (каля 1623 — 8 мая 1684) — дзяржаўны і рымска-каталіцкі дзеяч ВКЛ. Біскуп віленскі (1671—1684)

Біяграфія З шляхецкага роду Пацаў, сын Стэфана і Ганны з Рудамінаў-Дусяцкіх, брат вялікага літоўскага канцлера Крыштафа Жыгімонта Паца.

Староста крычаўскі, раканцішскі, лаварышскі. Ваявода троцкі з 1651.

У 1655 годзе прысягнуў цару Аляксею Міхайлавічу Крестоприводная книга Великого Княжества Литовского 1655 г., w: Памятники истории Восточной Европы. Источники 15-17 вв. Том 4, Moskwa-Warszawa 1999, s. 51-117..

Разам з братам Крыштафам Пацам з 1660 належаў да прыдворнай прафранцузскай групоўкі, але як прыхільнік шляхецкіх вольнасцей і захавання ранейшага палітычнага ладу хутка адышоў ад яе. Дапамагаў брату ў кіраванні дзяржавай.

Кашталян віленскі з 1670, але праз колькі месяцаў развёўся з жонкай Тэадорай з Трызнаў, прыняў капланскія пасвячэнні і быў названы віленскім біскупам. Вельмі хутка ўвайшоў у канфлікт з віленскай капітулай, у выніку чаго капітула намагалася ў Рыме скасавання яго намінацыі. Праз гэта быў кансэкраваны на біскупа толькі ў 1681.

Літаратура

Спасылкі Генеалогія Пацаў

Мікалай Стэфан Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Біскупы віленскія Катэгорыя:Кашталяны віленскія Катэгорыя:Ваяводы троцкія Катэгорыя:Старосты крычаўскія Катэгорыя:Старосты раканцішскія Катэгорыя:Старосты лаварышскія Катэгорыя:Памерлі ў Бераставіцкім раёне