__NOTOC__ 27 сакавіка — восемдзесят шосты (восемдзесят сёмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 460: Свевы захапілі гальскі горад Луга. Кіраўнік горада быў забіты. 1513: Іспанскі даследчык Хуан Понсэ дэ Леон адкрыў Фларыду. 1871: У Эдынбургу згуляны першы міжнародны матч па рэгбі (паміж камандамі Англіі і Шатландыі). 1918: Рада БНР абвясціла, што бярэ на сябе ўсю паўнату ўлады ў Беларусі. 1941: Зрынуты прафашысцкі ўрад у Югаславіі. 1977: На востраве Тэнэрыфэ здарылася сутыкненне двух самалётаў Boeing 747, загінулі 583 чалавекі.

Нарадзіліся 972: Роберт II Набожны, кароль Францыі 1401: Альбрэхт III Набожны, герцаг Баварыі (пам. 29.4.1460) 1845: Вільгельм Рэнтген, нямецкі фізік 1847: Ота Валах, нямецкі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1875: Альбер Марке, французскі мастак 1909: Бен Уэбстэр, амерыканскі джазавы музыкант 1923: Алесь Рылько, беларускі драматург 1924: Павал Урбан, беларускі гісторык, грамадскі дзеяч 1927: Мсціслаў Растраповіч, рускі савецкі музыкант і грамадскі дзеяч 1927: Аляксандра Юр'еўна Данілава, беларускі архітэктар 1941: Іван Гашпаровіч, дзяржаўны дзеяч Славакіі 1947: Алякcaндp Віктаpэнка, савецкі кacмaнаўт 1963: Квенцін Таранціна, амерыканскі рэжысёр, сцэнарыст, акцёр і прадзюсар 1969: Мэрая Кэры, амерыканская спявачка 1971: Дэвід Култхард, гоншчык Формулы-1

Памерлі 1378: Рыгор XI, Папа Рымскі 1482: Марыя Бургундская, герцагіня Бургундыі 1507: Войцех Табар, біскуп віленскі (нар. ~1453) 1625: Якаў I, кароль Англіі 1820: Герхард фон Кюгельген, нямецкі мастак 1864: Жан-Жак Ампер, французскі філолаг 1906: Эжэн Кар'ер, французскі мастак 1923: Джэймс Дзьюар, шатландскі фізік і хімік 1968: Юрый Гагарын, савецкі лётчык-касманаўт, першы чалавек, які здзейсніў арбітальны касмічны палёт (нар. 9.3.1934) 1972: Морыц Карнеліс Эшэр, нідэрландскі мастак 1978: Сверэ Фарстад, нарвежскі канькабежац, алімпійскі чэмпіён 1979: Рыгор Крушына, беларускі паэт (нар. 1907) 2006: Станіслаў Лем, польскі пісьменнік-фантаст (нар. 12.9.1921)

Святкуюць Сусветны дзень тэатра

327