Кантонскі (кант. 廣州話 Gwóngjāuwá, 廣東話 Gwóngdūngwá) — дыялект кітайскай мовы, найбуйнейшы дыялект групы юэ (ці, згодна іншай класіфікацыі, дыялект мовы юэ). На ім размаўляюць жыхары правінцый Гуандун і часткова Гуансі, Ганконга, Макаа, а таксама кітайцы ў Амерыцы і Еўропе.

Фаналогія Склад у кантонскай складаецца з ініцыялі (зычнага), фіналі (галоснага ці галоснага і зычнага) і тону. У адрозненне ад паўночных дыялектаў, у кантонскай захаваліся фіналі з зычнымі -p, -t, -k («уваходзячага» тону).

Медыяль -w- захавалася толькі пасля ініцыяляў g- /k/, k- /kʰ/ і нулявой ініцыялі, а медыяль -j- толькі пасля нулявой ініцыялі. Таму пры аналізе іх звычайна лічаць, што -w- і -j- з'яўляецца ўваходзяць у ініцыяль.

Ініцыялі

Ініцыялі — гэта зычныя, з якіх можа пачынацца склад. У табліцы даецца запіс у ельскай транскрыпцыі і па сістэме МФА.

Губныя Пярэднеязычныя Палатальны Заднеязычныя Глатальныя звычайныя свісцячыя звычайныя агубленыя Насавыя m /m/ (n /n/) (ng /ŋ/) Выбухныя Без прыдыхання b /p/ d /t/ j /ts/ g /k/ gw /kʷ/ ∅ (/ʔ/) З прыдыханнем p /pʰ/ t /tʰ/ ch /tsʰ/ k /kʰ/ kw /kʷʰ/ Фрыкатыўныя f /f/ s /s/ h /h/ Апраксіманты l /l/ j /y/ w /w/

У размоўнай мове Ганконга ініцыяль ng /ŋ/ знікае, а n /n/ пераходзіць у l /l/. Gw- /kʷ/ і kw- /kʷʰ/ пераходзяць у g- /k/ і k- /kʰ/ адпаведна, асабліва перад галосным o.

Тоны У кантонскай мове 6 ці 7 тонаў. У ельскай сістэме запісу яны пазначаюцца дыякрытычнымі знакамі над літарай і літарай h пасля галоснага. Тоны такія: Высокі роўны ці ўзыходзячы; у сучаснай ганконгскай кантонскай яны знаходзяцца ў вольным вар'іраванні. высокі роўны [˥] (a1, ā) высокі падаючы [˥˧] (a1, à) усходны з сярэдняга да высокага [˧˥] (a2, á). сярэдні роўны [˧] (a3, a) нізкі падаючы [˨˩] (a4, àh) нізкі ўсходны [˨˧] (a5, áh) нізкі роўны [˨] (a6, ah)

Калі лічыць адрозненне паміж складамі з санорнымі і выбухнымі зычнымі нефаналагічным (г.зн., што склады san і sat адрозніваюцца не зычным, а тонам), як у сярэднекітайскай, то тонаў атрымоўваецца 9 ці 10: Назва тона Вымаўленне Нумар Каментарый 上陰平першы іньны роўны высокі роўны [˥] 1 У сучаснай ганконгскай кітайскай гэтыя два тоны не адрозніваюцца. Назва другога варыянта не адпавядае вымаўленню. 下陰平другі іньны роўны высокі падаючы [˥˧] 1 陰上іньны усходны усходны да высокага [˧˥] 2 陰去іньны падаючы сярэдні роўны [˧] 3 Традыцыйная назва не адпавядае вымаўленню. 上陰入першы іньны уваходны высокі роўны [˥] 1 Толькі ў складах на -p, -t, -k. 下陰入другі іньны уваходны сярэдні роўны [˧] 3 Толькі ў складах на -p, -t, -k. 陽平янны ровны нізкі падаючы [˨˩] 4 陽上янны усходны нізкі ўсходны [˨˧] 5 陽去янны падаючы нізкі роўны [˨] 6 Традыцыйная назва не адпавядае вымаўленню. 陽入янны уваходны нізкі роўны [˨] 6 Толькі ў складах на -p, -t, -k.

Назвы тонаў даюцца па сярэднекітайскаму вымаўленню часоў дынастыі Тан. Іньныя тоны развіліся ў складах з пачатковым глухім зычным, янныя — з звонкім ці санорным. «Уваходныя» тоны магчымыя толькі ў складах на -p, -t, -k.

Змена тонаў

У кантонскай адсутнічае змена тона ў адрозненні ад яго пазіцыі ў слове (як у путунхуа, калі склады 3 тона ідуць разам, ці як у паўднёвамінскай).

Але ў кантонскай тон можа мяняцца ў некаторых словах ці граматычных канструкцыях: У многіх складаных словах тон апошняга склада мяняецца на 2 (за выключэннем складоў з 1 ці 2 тонам): 廣東 Gwóngdūng + 話 wàh = 廣東話 Gwóngdūngwá У тэрмінах радства, утвораных паўтарэннем склада, першы тон мяняецца на чацвёрты: 媽 má + 媽 má = 媽媽 màhmá У канструкцыі з паўторам прыметніка апошні тон мяняецца на другі: 肥 fèih, але 肥肥哋 fèih-féi-déi.

Спасылкі

Катэгорыя:Кітайская мова Катэгорыя:Мовы Ганконга Катэгорыя:Мовы Макаа