Мелані Джэйн Чысхолм (англ. Melanie Jayne Chisholm) — брытанская спявачка, аўтар песень. Найбольш вядомая як удзельніца самай папулярнай у гісторыі развіцця музычнага бізнесу дзявочага гурта «Spice Girls», дзе выступала пад псеўданімам «Sporty Spice» (Спартыўная пярчынка). Яна таксама вядомая пад псеўданімамі «Mel C» або «Melanie C».
Як сольны выканаўца выпусціла 9 студыйных альбомаў, з’яўляецца са-аўтарам 11 сінглаў, якія ўзначалілі зводны чарт Вялікабрытаніі (3-і па велічыні вынік пасля Макартні і Ленана). Пачала кар’еру ў тэатры.
Дыскаграфія Сольныя студыйныя альбомы Northern Star (1999) Reason (2003) Beautiful Intentions (2005) This Time (2007) The Sea (2011) Stages (2012) Version of Me (2016) Melanie C (2020) Sweat (2026)
Спасылкі
Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Аўтары-выканаўцы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Spice Girls Катэгорыя:Выканаўцы Virgin Records Катэгорыя:Фотамадэлі Вялікабрытаніі