RTL Group — люксембургскі медыя холдынг. Кантралюе 32 тэлеканала і 32 радыёстанцыі ў 11 краінах светуІнфармацыя пра кампанію на GoogleFinance. Буйны вытворца тэлевізійнага кантэнту. Кантралюецца нямецкай кампаніяй Bertelsmann.
Гісторыя У 1931 годзе ў Люксембургу была створана радыёстанцыя Compagnie Luxembourgeoise de Radiodiffusion (CLR).
Compagnie Luxembourgeoise de Télédiffusion (CLT) пачынае вяшчанне ў 1954 годзе.
У 1997 годзе ў выніку аб'яднання CLT і UFA Film- und Fernseh-GmbH утварылася кампанія CLT-UFA.
У 2000 годзе ў выніку аб'яднання CLT-UFA і Pearson Televison утварылася RTL Group.
У 2001 годзе Bertelsmann кансалідавала 67 % акцый RTL Group. Да канца года Bertelsmann павялічыў сваю долю ў RTL яшчэ на 22 %.
У 2002 годзе RTL Group набывае нямецкі навінавы канал N-TV і радыёстанцыі Radio NRW, Antenne Mecklenburg-Vorpommern, Antenne Thuringen, BB Radio, Antenne Niedersachsen, Radio Brocken.
У 2004 годзе запушчаны сямейны канал Plug TV. У тым жа годзе за кошт запуску харвацкага RTL Televizija нарошчвае прысутнасць ва Усходняй Еўропе.
У 2005 годзе RTL Group набывае 30 % РЕН ТВ.
У 2007 годзе ў Францыі запускаюцца 2 радыёстанцыі RTL Autrement і RTL L’Equipe
15 красавіка 2010 года RTL Group падпісала з НМГ апцыённае пагадненне. Па гэтым пагадненні RTL Group мае права прадаць свае 30 % у РЕН ТВ, а НМГ — выкупіць іх у найбліжэйшыя тры-пяць гадоў.
У чэрвені 2011 года адбыўся абмен акцыямі паміж RTL Group і НМГ. RTL Guoup прадаў 30 % акцый РЕН ТБ НМГ. У адказ RTL Group набыў 7,5 % акцый НМГhttp://nm-g.ru/f/ru/for_press/press_release_2011.06.10.pdf .
Кампанія сёння Кампанія з'яўляецца найбуйнейшым медыя холдынгам у Еўропе і адным з найбуйнейшых у свецеІнфармацыя пра кампанію на www.kommersant.ru .
Выручка ў 2008 годзе склала €5,774 млрд: ТБ — €5,774 млрд Кантэнт — €1,255 млрд Радыё — €0,333 млрд Іншае — €0,063 млрд
90,5 % акцый кантралюе Bertelsmann. Астатнія акцыі — у свабодным абароце.
Спасылкі Афіцыйны сайт кампаніі
Катэгорыя:Кампаніі Люксембурга Катэгорыя:Медыякампаніі