Серж Дасо (; , , Францыя — , , Францыя) — уплывовы французскі бізнесмен і кансерватыўны палітык, мільярдэр.
Біяграфія Сын авіяканструктара і прадпрымальніка Марселя Дасо, ад якога атрымаў у спадчыну групу Groupe Dassault. Сям’я Дасо — яўрэйскага паходжання і насіла прозвішча Блох да 1946 года, калі бацькі прынялі каталіцызм і змянілі прозвішча на Дасо.
Член партыі Саюз за прэзідэнцкую большасць Францыі, як і яго сын Аліўе, які з’яўляецца дэпутатам Нацыянальнай асамблеі. Мэр горада Карбей-Эсон, паўднёвага прыгарада Парыжа. У 2004 г. Серж Дасо дапамог у фінансаванні будаўніцтва ісламскага культурнага цэнтра (які складаецца ў асноўным з мячэці) у г. Карбей-Эсон, уклаўшы свае сродкі.
Сям’і Сержа Дасо належаць кантрольныя пакеты акцый у такіх канцэрнах, як: Dassault Aviation (50,21 %) Dassault Systemes (45,1 %) Lagardere Active (20,0 %) Dassault Developpement Dassault Communication — камунікацыі Sogitec — тэхналогіі Dassault Falcon Jet — падрадчык ваенных самалётаў Фалкон Dassault Falcon Service — тэхабслугоўванне самалётаў Dassault Multimedia — дызайн Dassault Investissements — фінансы SABCA — бельгійскі аэракосмас Socpresse (87 %) — выдавецкая група (часопіс L’Express)
Катэгорыя:Прадпрымальнікі Францыі Катэгорыя:Выпускнікі Політэхнічнай школы Катэгорыя:Мільярдэры Францыі Катэгорыя:Члены Саюза за народны рух