Amazon.com, Inc. (прамаўляецца Амазон ком інкарпарэйтэд) — амерыканская транснацыянальная кампанія, якая спецыялізуецца на электроннай камерцыі, воблачных вылічэннях, інтэрнэт-рэкламе, лічбавай трансляцыі і штучным інтэлекце. Штаб-кватэра кампаніі размешчана ў Сіэтле.

Amazon — гэта адзін з першых інтэрнэт-сэрвісаў, арыентаваных на продаж тавараў масавага попыту. Першапачаткова гэта была кніжная інтэрнэт-крама, але пазней Amazon перайшоў да продажу мноства катэгорый тавараў, і гэтая стратэгія прынесла яму мянушку Крама ўсяго. Amazon мае некалькі даччыных кампаній з рознымі напрамкамі бізнесу, сярод іх Amazon Web Services з паслугамі воблачных вылічэнняў, Ring, якая распрацоўвае разумныя дзвярныя званкі, і Twitch з паслугай прамой трансляцыі камп’ютарных гульняў.

Станам на 2023 год кампанія прадстаўляе найбуйнейшыя ў свеце сэрвісы інтэрнэт-гандлю, воблачных вылічэнняў і прамой трансляцыі. Amazon з’яўляецца найбуйнейшай у свеце інтэрнэт-кампаніяй па даходах і долі рынку,https://fortune.com/global500/search/ другім па велічыні прыватным працадаўцам у Злучаных Штатах і адной з самых каштоўных кампаній у свеце.https://www.cnbc.com/2016/09/23/amazon-climbs-into-list-of-top-five-largest-us-stocks-by-market-cap.html

Amazon распаўсюджвае разнастайны кантэнт праз свае даччыныя кампаніі Amazon Prime Video, Amazon Music, Twitch і Audible. Таксама публікуе кнігі праз выдавецтва Amazon Publishing, стварае фільмы і тэлевізійны кантэнт праз Amazon Studios і з’яўляецца ўладальнікам кіна- і тэлестудыі Metro-Goldwyn-Mayer з сакавіка 2022 г. Amazon таксама вырабляе спажывецкую электроніку, а менавіта электронныя кнігі Kindle, разумныя калонкі Echo, планшэты і тэлевізары Fire.

Amazon уваходзіць у Вялікую шасцёрку амерыканскіх тэхналагічных карпарацый разам з Alphabet, Apple, Meta, Microsoft і Nvidia.

Гісторыя Amazon.com быў створаны ў 1994 годзе амерыканскім прадпрымальнікам Джэфам Безасам, у 1995 годзе магазін пачаў анлайнавы гандаль кнігамі. У чэрвені 1998 года магазін пачынае прадаваць музычныя запісы, а ў лістападзе таго ж года — відэапрадукцыю.

У 2015 годзе рынкавая капіталізацыя Amazon перавысіла капіталізацыю Walmart у рознічным гандлі ў Злучаных Штатахhttps://www.nytimes.com/2015/08/18/technology/amazon-bezos-workplace-management-practices.html.

У 2018 годзе яго двухдзённы сэрвіс дастаўкі Amazon Prime перасягнуў 100 мільёнаў абанентаў па ўсім свецеhttps://www.cnbc.com/2018/04/18/amazon-ceo-jeff-bezos-2018-shareholder-letter.html.

Даччыныя кампаніі Amazon валодае больш чым 40 даччынымі кампаніямі, у тым ліку Amazon Web Services, Amazon Music, Amazon Prime Video, Audible, Diapers.com, Goodreads, IMDb, Kuiper Systems, Ring, Twitch, Zappos і Zoox.

Amazon Web Services Кампанія Amazon Web Services (AWS) прадастаўляе платформы воблачных вылічэнняў прыватным асобам, кампаніям і ўрадам з аплатай па меры выкарыстання. Станам на 4 квартал 2021 года AWS займала 33 % рынку воблачнай інфраструктуры, яе канкурэнты Microsoft Azure і Google Cloud мелі 21 % і 10 % адпаведна.

Ring Кампанія Ring вядомая сваімі разумнымі дзвярнымі званкамі з падлучэннем да Wi-Fi, аднак таксама вырабляе іншыя прылады, напрыклад камеры бяспекі. У 2018 годзе Amazon купіў Ring за 1 мільярд долараў.

Twitch Twich — гэта амерыканскі сэрвіс прамой трансляцыі відэа, які засяроджваецца на прамой трансляцыі відэагульняў і спаборніцтваў па кіберспорце. Станам на кастрычнік 2013 года на сайце было 45 мільёнаў унікальных гледачоў. Twitch быў набыты Amazon у жніўні 2014 года за 970 мільёнаў долараў. У 2015 годзе ў Twitch было больш за 100 мільёнаў гледачоў у месяц.

Літаратура

Спасылкі Вэб-сайт Амазона

Катэгорыя:ІТ-кампаніі ЗША Катэгорыя:Інтэрнэт-магазіны Катэгорыя:Сайты ЗША Катэгорыя:Сайты, якія з’явіліся ў 1994 годзе Катэгорыя:Кампаніі Сіэтла