Во́слепна, Сле́пня, Васле́пна — возера ў Беларусі ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лужаснянка (прыток Заходняй Дзвіны). За 22 км на ўсход ад горада Гарадок.

Плошча люстра возера складае 1,96 км², даўжыня 3,29 км, найбольшая шырыня 1,21 км. Даўжыня берагавой лініі 9,92 км. Найбольшая глыбіня 8 м, сярэдняя 4,5 м. Плошча вадазбору 9,43 км². Катлавіна возера складанага тыпу, выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны пераважна стромкія, вышынёй 5—10 м. Берагавая лінія звілістая, утварае залівы і мысы. Літаральная зона вузкая. Дно возера плоскае, выслана ілам і сапрапелем. На возеры 7 астравоў агульнай плошчай 7 га.Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі, выцякае пратока (ручай) у возера Вымна. Зарастае каля 20 % плошчы возера. Надводная прыбярэжная расліннасць займае паласу шырынёй да 30 м і да глыбіні 2 м. Падводная расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 3 м.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, судак, язь, плотка, лінь, мянтуз і іншыя віды рыб. На возеры адзначаны гнездаванні гогаля звычайнага.

Батанічны заказнік «Вослепна».

Падчас Вялікай Айчыннай вайны на беразе возера Вослепна знаходзіўся партызанскі аэрадромУ партизанского аэродрома .

Гл.таксама Азёры Беларусі

Літаратура

Спасылкі Озеро Вослепно

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна