Урэ́чча (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Нарачанскага сельсавета.
Гісторыя 1473 год — уласнасць Юрыя Андрэевіча Саковіча. 1505 год — уласнасць Мікалая Мікалаевіча Радзівіла, якую ён купіў ў Войцеха і Яна Юр'евічаў Саковічаў (Насілоўскіх), стрыечных братоў жонкі Альжбеты Багданаўны Саковіч. 1514 год — Урэцкі востраў у Маркаўскай воласці, у якім вялікі князь падараваў баярыну маркаўскаму Вачку Багдановічу і брату яго Кандрату пустку Матычэўшчыны. 1558 год — сяло "Уречаны", у Маркаўскай дзяржаве. 1579 год — у Ашмянскім павеце, уласнасць князя Пятра Стафанавіча Збаражскага, якую ён прадаў сваёй мачасе - Настассі Міхайлаўне, князёўне Мсціслаўскай, а тая, у сваю чаргу, запісала іх мужу - Стафану Карыбутавічу Збаражскаму; уваходзілі ў склад маёнтка Рабунь. 1694 год — сяло ў Маркаўскім старостве, каралеўская ўласнасць; у часовым утрыманні Соф'і Бясецкай. 1703 год — каралеўскае сяло, некалі аддзеленае ад Маркаўскага староства; уласнасць Станіслава Міхала Амбражэвіча. 1800 год — вёска пры фальварку Касічы, сумеснае ўладанне старосты Вікенція Валодзькі і ваколічнай шляхты; 21 двор, 128 жыхароў. 1938 год — вёска, у Каловіцкай вясковай гміне, 76 двароў, 363 жыхары. 2003 год — вёска, у Нарачанскім сельсавеце, 49 двароў, 66 жыхароў.
Вядомыя асобы А. А. Ахрэм (1914—2010) — беларускі савецкі хімік-біяарганік. Акадэмік АН БССР.У адкрыцці мемарыяльнай дошкі выдатнаму навукоўцу з Вілейшчыны прыняла ўдзел навуковы супрацоўнік музея // Сайт Вілейскага краязнаўчага музея Анатоль Іванавіч Капцюг (нар. 1952) — беларускі архітэктар, мастак.
Крыніцы
Літаратура Памяць. Вілейскі раён. // — Мн.: БелТА., 2003. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.). — 3000 экз. — ISBN 985-6302-56-0
Спасылкі
Катэгорыя:Нарачанскі сельсавет (Вілейскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна