Бары́саўшчына (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 44 км на паўднёвы ўсход ад горада Вілейкі, за 47 км ад чыгуначнай станцыі Уша на лініі Мінск — Маладзечна, за 108 км ад Мінска.
Гісторыя Згадваецца ў 1704 годзе як фальварак у складзе маёнтку Ілля ў Мінскім ваяводстве ВКЛНГАБ у Мінску, ф. 1727, воп. 1, спр. 4, с. 328. У канцы XVIII стагоддзя вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, у 1770 годзе засценак, 6 двароў.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёска Барысаўшчына (яна ж Барсучыны), у складзе маёнтка Ілья, уласнасць генерал-аншэфа Мікалая Салтыкова. У 1873 годзе вёска ў складзе Залескай сельскай грамады Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, уласнасць Хржчановіча, 13 рэвізскіх душ. У канцы XIX стагоддзя вёскі Барысаўшчына 1 (13 двароў, 66 жыхары) і Барысаўшчына 2 (8 двароў, 78 жыхароў). У 1908 годзе ў вёсцы Барысаўшчына 1 была 51 дзесяціна надзелаў; Барысаўшчына 2 — 54 дзеcяціны надзелаў.
З 1921 года вёска Польскай Рэспублікі, у складзе гміны Хаценчыцы Вілейскага павета Віленскага ваяводстваWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6..
З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З фронту не вярнуліся 6 жыхароў. З 20 верасня 1944 года ў Ільянскім, з 24 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей.
Насельніцтва 1800 год — 64 жыхары, 10 двароў. 1908 год — Барысаўшчына 1, 68 жыхароў, 12 двароў; Барысаўшчына 2, 72 жыхары, 10 двароў. 1921 год — 75 жыхароў, 16 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.. 1931 год — 94 жыхары, 15 двароўWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 57. 1960 год — Барысаўшчына 1, 97 жыхароў; Барысаўшчына 2, 90 жыхароў. 2003 год — 81 жыхар, 33 гаспадаркі. 2008 год — 63 жыхары, 24 гаспадаркі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Хаценчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна