Чанталес (ісп.: Chontales) — дэпартамент у Нікарагуа.

Дэпартамент Чанталес знаходзіцца ў цэнтральнай частцы краіны, ля ўсходняга ўзбярэжжа возера Нікарагуа. Плошча дэпартамента складае 6.378 км². Колькасць насельніцтва — 186 000 чалавек (па ацэнцы 2006 года). Шчыльнасць жыхароў дэпартамента - каля 29 чал./км². Галоўны горад Чанталеса - Хуігальпа.

Асновай эканомікі дэпартамента Чанталес з'яўляецца сельская гаспадарка. Тут вырошчваюцца ў першую чаргу каўчук, рыс, цытрусавыя; вырабляецца высечка каштоўных гатункаў драўніны.

У адміністрацыйным плане Чанталес падпадзяляецца на 10 муніцыпій: Акаяра Камалапа Эль-Карал Хуігальпа Ла-Лібертад Сан-Францыска-дэ-Куапа Сан-Педра-дэ-Лавага Санта-Дамінга Санта-Томас Віла-Сандына

Катэгорыя:Дэпартаменты Нікарагуа