«Агара́» () — гістарычны фільм рэжысёра Алехандра Аменабара 2009 года. Гэта пятая кінакарціна рэжысёра і ўжо другі яго фільм, зняты цалкам на англійскай.
Сюжэт Дзеянне фільма разгортваецца ў горадзе Александрыя Егіпецкая напачатку V стагоддзя нашай эры. Фільм распавядае пра Гіпацію Александрыйскую — першую ў гісторыі жанчыну-вучонага, якая была філосафам, матэматыкам і астраномам. Яна была вельмі разумная і вядомая, да яе слоў прыслухоўваліся кіраўнікі. Яе вучнямі былі шматлікія бачныя дзеячы, у прыватнасці прэфект горада Арэст.
У той час у горадзе пачаліся рэлігійныя сутыкненні, у выніку якіх хрысціянамі была разрабавана і знішчана адна з найбагацейшых бібліятэк свету. Былы раб Гіпаціі Давус, таемна закаханы ў яе, таксама стаў хрысціянінам і далучыўся да пагромшчыкаў. З часам царква набывала ўсё большую ўладу, і неўзабаве біскуп Кірыл Александрыйскі запатрабаваў, каб Арэст і іншыя адракліся ад Гіпаціі, а ёй самой забаранілі выкладаць і займацца навукамі. Яна не магла змірыцца з гэтым і прыняць хрысціянства, таму была абвешчана ведзьмай, прастытуткай. Зневажальнаму забойству ворагамі Гіпація аддала перавагу быць задушанай Давусам.
У ролях Рэйчэл Вайс — Гіпація, Макс Мінгела — Давус, Оскар Айзек — Арэст, Ашраф Бархам — Амоній, Майкл Лансдэйл — Тэон, — Сінезій, Рычард Дэрдэн — Алімпій, Самі Самір — біскуп Кірыл,
Узнагароды 2009 — 7 прэмій «Гоя»: найлепшы арыгінальны сцэнарый (Алехандра Аменабар, Матэа Хіль), кіраўніцтва вытворчасцю (Хасэ Луіс Эскалар), аператарская праца (Хаві Хіменес), праца мастака (Гай Дыяс), касцюмы (Габрыэла Пескучы), грым і прычоскі (Ян Сьюэл, Сюзанна Стокс-Мантан), спецыяльныя эфекты (Крыс Рэйнальдс, Фелікс Бержэ) 2009 — 6 намінацый на прэмію «Гоя»: найлепшы фільм, рэжысёр (Алехандра Аменабар), арыгінальная музыка (Дарыа Марыянелі), жаночая роля (Рэйчэл Вайс), мантаж (Нача Руіс Капільяс), гук (Пітэр Глосап, Глен Фрымантл)
Дадатковыя факты Слоган: «Александрыя, Егіпет 391 год Н. Э. Свет змяніўся назаўжды»
Спасылкі Афіцыйны сайт фільма
Agora: the «Reel» vs. the «Real» Hypatia
Катэгорыя:Фільмы Іспаніі 2009 года Катэгорыя:Фільмы Мальты 2009 года Катэгорыя:Фільмы Балгарыі 2009 года Катэгорыя:Фільмы ЗША 2009 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 2009 года Катэгорыя:Фільмы-меладрамы 2009 года Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы Іспаніі Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы Мальты Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы Балгарыі Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі Іспаніі Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі Мальты Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі Балгарыі Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі ЗША Катэгорыя:Фільмы-драмы Іспаніі Катэгорыя:Фільмы-драмы Мальты Катэгорыя:Фільмы-драмы Балгарыі Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Гістарычныя фільмы Іспаніі Катэгорыя:Гістарычныя фільмы Мальты Катэгорыя:Гістарычныя фільмы Балгарыі Катэгорыя:Гістарычныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-меладрамы Іспаніі Катэгорыя:Фільмы-меладрамы Мальты Катэгорыя:Фільмы-меладрамы Балгарыі Катэгорыя:Фільмы-меладрамы ЗША Катэгорыя:Фільмы пра хрысціянства Катэгорыя:Фільмы пра навуку Катэгорыя:Фільмы Алехандра Аменабара Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Дарыа Марыянелі