Веркаўля́ны. Сустракаецца таксама варыянт Віркаўля́ны (, ) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 56 км на паўднёвы ўсход ад Вілейкі, 80 км ад Мінска, 19 км ад чыг. ст. Уша на лініі Мінск—Маладзечна.

Гісторыя У пач. XX ст. засценак у Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі.

З 1921 года ў Польскай Рэспубліцы, засценак, потым фальварак у складзе гміны Хаценчыцы Вілейскага павета Віленскага ваяводстваWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6..

З лістапада 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Ільянскім раёне. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Ільянскім, з 20 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей.

Насельніцтва

1921 год — 16 жыхароў, 2 дварыSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.. 1931 год — 13 жыхароў, 2 дварыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58. 1960 год — 22 жыхары. 2003 год — 10 жыхароў, 4 гаспадаркі. 2008 год — 10 жыхароў, 4 гаспадаркі.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Хаценчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна