Дварэц () — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хаценчыцкага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 25 км на паўночны захад ад г. Вілейка, 128 км ад Мінска, на аўтадарозе Куранец — Будкі.
Гісторыя У 1800 годзе вёска ў Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць каталіцкай царквы. У 1897 годзе вёска Дворжэц у Вішнеўскай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні.
З 1921 года ў Польскай Рэспубліцы, у складзе Навагрудскага, з 1925 года Віленскага ваяводстваў. У 1923 годзе вёска ў Іжскай гміне Вілейскага павета, пазней належала да гміны ХаценчыцыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6., у 1938 годзе ў Войстамскай гміне.
З лістапада 1939 года ў БССР. З 4 снежня 1939 года ў Вілейскай вобласці, з 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Іжскім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. З фронту не вярнуліся 6 жыхароў. З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. У студзені 1949 года створаны калгас «Новае жыццё». З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. Знаходзілася ў складзе калгаса «Світанне».
Насельніцтва 1800 год — 38 жыхароў, 6 двароў. 1866 год — 66 жыхароў, 6 двароў. 1897 год — 72 жыхары, 14 двароў. 1921 год — 127 жыхароў, 21 дворSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.. 1923 год — 130 жыхароў, 22 двары. 1931 год — 144 жыхары, 24 дварыWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 57. 1938 год — 127 жыхароў, 24 двары. 1960 год — 111 жыхароў. 1988 год — 49 жыхароў, 27 двароў. 2008 год — 26 жыхароў, 20 гаспадарак.
Славутасці
На паўднёвым ускрайку вёскі каля дарогі Іжа — Лыцавічы захоўваецца вялікі камень з ямкамі, прынесены ледавіком прыкладна 220—150 тыс. гадоў таму ў часы дняпроўскага зледзянення. Геалагічны помнік прыроды.
Вядомыя асобы Уладзімір Папковіч — беларускі паэт, перакладчык
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Хаценчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Вілейскага раёна