Гера́нь, або журавельнік (Geranium) — род сямейства Гераніевыя. Усяго вядома больш за 300 відаўКарписонова Р. А. Герани в саду. «Кладезь-Букс», 2006. ISBN 5-93395-156-0 траў і паўхмызнякоў, рассеяных па ўсім свеце, а таксама ў трапічным поясе — на гарах.
Этымалогія Назва паходзіць ад грэчаскага слова geranion або geranios, якое пераводзіцца, як «журавель», бо плады герані нагадваюць дзюбу жураўля.
У Германіі герань называюць Storchschnäbel, што перакладаецца, як «бусліны нос», у Англіі і ЗША — Cranesbill, «журавельнік»
Батанічнае апісанне Лісце на доўгіх хвосціках, рассечанае вельмі розна, пальчатараздзельнае або пальчаталопасцевае, рэдка перыстае з 3—5 лісточкамі. Лісце многіх відаў мягкаваласістае. Змяшчае гераніевы алей.
Кветаносы з 1—3 кветкамі. Кветкі правільныя, буйныя і прыгожыя, з 5-лістовай распасцёртай чашачкай і 5 аднолькавымі амаль круглымі пялёсткамі вяночка, таксама распасцёртыя амаль у плоскасць; афарбоўка іх белая, пурпуровая, сіняя і фіялетавая розных адценняў. Тычынак 10, звычайна ўсё з пылавікамі.
Віды герані
Паводле сайта The Plant List род налічвае 415 відаў. На тэрыторыі Беларусі 14 відаў:
Герань у жывапісе
Крыніцы
Літаратура
Род 227. Geranium L. — Ёронгул — Герань // Тожибаев К. Ш. Кадастр флоры Узбекистана Кашкадарьинская область. / Тожибаев К. Ш., Бешко Н. Ю., Шомуродов Х. Ф., Кодиров У. Х., Тургинов О. Т., Шарипова В. К. — Ташкент: Издательство «Фан» АН РУз., 2019. — С. 138—139. — 256 с.: (+ 96 c. вкл.). — ISBN 978-9943-19-468-7.
Спасылкі Ганов А. Путеводитель по садовым гераням Ганов А. Герань в дизайне сада Geranium Taxonomic Information System Герань на сайте USDA NRCS