Сямён (Шыман) Самуэль Сангушка (? — 1638) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода віцебскі (з 1626).

Біяграфія

Вучыўся ў Інгальштацкім універсітэце. Удзельнічаў у войнах супраць Швецыі 1600—1929 і Расіі 1609—1618. Маршалак аршанскі ў 1620, кашталян мсціслаўскі ў 1620—1621 і віцебскі ў 1621—1626, ваявода віцебскі з 1626. Уваходзіў у склад камісіі па расследаванні забойства ў 1623 у Віцебску архіепіскапа Іасафата Кунцэвіча. Валодаў Смалянамі, Абольцамі, Горвалем. У Смалянах пабудаваў замак Белы Ковель. Сабраў вялікую бібліятэку, склаў радавод Сангушкаў, выводзячы іх ад Любарта, займаўся маляваннем і гравюрай. Аўтар друкаваных прамоў. Перайшоў з праваслаўя ў каталіцтва.

Сям’я Сын Андрэя Сангушкі і Соф’і Сапегі, дачкі кіеўскага кашталяна Паўла Сапегі.

Быў двойчы жанаты. Ад першай жонкі, Ганны Завішы (? — 1619), дачкі Юрыя Завішы, меў дзяцей: Казіміра (памёр у 1655), Гераніма Уладзіслава (1611—1657), смаленскага біскупа, Яна Уладзіслава (? — 1652), старасту суражскага, Кацярыну, якая была замужам за аршанскім харужым Янам Статкевічам, Крысціну, якая была замужам за браслаўскім маршалкам Янам Мікалаем Рудамінам-Дусяцкім, Еўфрасінню, якая была замужам за каралеўскім дваранінам Юрыем Шверынам.

Другі раз ажаніўся з Тарэзай Гасеўскай (? — 1635), дачкой Аляксандра Гасеўскага, але гэты шлюб быў бяздзетным.

Літаратура

Сямён Самуэль Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы віцебскія Катэгорыя:Кашталяны віцебскія Катэгорыя:Кашталяны мсціслаўскія Катэгорыя:Маршалкі земскія аршанскія