Віднае — горад у Расіі (да 1965 года — рабочы пасёлак Растаргуева), адміністрацыйны цэнтр Ленінскага раёна Маскоўскай вобласці і гарадскога паселішча Віднае. Адзін з гарадоў-спадарожнікаў Масквы.
Размешчаны на Цепластанскім ўзвышшы на рацэ Біцы (левы прыток ракі Пахры) за 4 км на поўдзень ад Масквы.
Горад мае радыяльную планіроўку, жылыя масівы аддзеленыя ад заводаў санітарна-ахоўнай зонай, падзелены чыгункай Павялецкага кірунку Маскоўскага-Курскага аддзялення МЧ і трасай М4 «Дон» на дзве часткі: усходнюю, забудаваную па гарадскім тыпе, і заходнюю, у мінулым дачны пасёлак Растаргуева, забудаваную па дачным тыпе.
У 2006 годзе заняў першае месца ў конкурсе «Самы добраўпарадкаваны горад Расіі» сярод паселішчаў з насельніцтвам менш за чалавек. Насельніцтва
Спасылкі
Сайт гарадской акругі Віднае
Катэгорыя:Гарады Маскоўскай вобласці
Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1949 годзе