__NOTOC__ 28 лютага — пяцьдзясят дзявяты дзень года па Грыгарыянскім календары

Падзеі 1468: У ВКЛ прыняты крымінальны кодэкс — Судзебнік Казіміра. 1712: Па загадзе Пятра I ў Туле створан дзяржаўны завод па вытворчасці зброі. 1732: Заснаваны Кадэцкі корпус — першая ў Расіі сухапутная ваенная навучальная ўстанова. 1768: Утворана Барская канфедэрацыя, дзеля абароны незалежнасці Рэчы Паспалітай і супраць караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. 1813: Паміж Расіяй і Прусіяй заключаны Калішскі саюзны дагавор, які паклаў пачатак 6-й антыфранцузскай кааліцыі. 1850: Створаны Універсітэт Юты. 1854: Заснавана Рэспубліканская партыя ЗША. 1920: А. Луцкевіч пакінуў пасаду старшыні Рады народных міністраў БНР. 1921: Падпісаны савецка-афганскі дагавор аб дружбе. 1922: Вялікабрытанія прызнала незалежнасць Егіпта. 1931: Завяршыўся X Усебеларускі з’езд Саветаў. 1935: Вынайдзены нейлон. 1966: Савецкія атамныя падводныя лодкі К-133 і К-116 выйшлі ў першы кругасветны паход. 1986: На цэнтральнай вуліцы Стакгольма забіты прэм’ер-міністр Швецыі Улаф Пальме. 1991: Скончылася вайна ў Персідскім заліве. 2000: Адбылося вывяржэнне вулкана Гекла. 2010: Закрыццё Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы. 2026: Ізраіль і ЗША нанеслі ўдары па Іране, загінуў духоўны лідар і фактычны правіцель краіны Алі Хаменеі.

Нарадзіліся 1683: Рэнэ Антуан Рэамюр, французскі прыродазнавец 1712: Удальрык Крыштоф Радзівіл, польскі і беларускі пісьменнік (пам. 21.7.1770) 1735: Аляксандр Тэафіл Вандэрмонд, французскі матэматык 1743: Рэнэ Жуст Гаюі, французскі мінералог 1792: Карл Бэр, расійскі натураліст, заснавальнік сучаснай эмбрыялогіі 1823: Жазеф Эрнэст Рэнан, французскі пісьменнік, гісторык 1846: Джамбул Джабаеў, казахскі паэт-акын (пам. 22.6.1945) 1871: Леа фон Кёніг, нямецкі мастак 1901: Лайнус Карл Полінг, амерыканскі хімік, крышталограф, лаўрэат дзвюх Нобелеўскіх прэмій (пам. 19.8.1994) 1922: Юрый Лотман, савецкі літаратуразнавец 1925: Луіс Нірэнберг, амерыканскі матэматык 1927: Марк Смагаровіч, беларускі паэт 1929: Фрэнк Геры, канадскі архітэктар 1937: Георгій Галенчанка, беларускі гісторык 1942: Дзіна Дзоф, італьянскі футбаліст, брамнік, чэмпіён свету (1982) 1942: Браян Джонс, рок-музыкант, гітарыст The Rolling Stones 1944: Зэп Маер, нямецкі футбаліст, брамнік, чэмпіён свету (1974) 1946: Валерый Фокін, рускі тэатральны рэжысёр, педагог 1948: Стывен Чу, амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1997) 1953: Пол Кругман, амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2008) 1954: Жан Бурген, французскі матэматык 1957: Джон Туртура, амерыканскі акцёр і рэжысёр 1966: Алесь Бадак, беларускі паэт 1982: Алена Уладзіміраўна Слесарэнка, расійская скакуха ў вышыню 1984: Лаура Асадаўскайтэ, літоўская пяціборка 1996: Карстэн Вархольм, нарвежскі лёгкаатлет

Памерлі 1425: Васіль Дзмітрыевіч, вялікі князь маскоўскі 1525: Куаўтэмак, апошні кіраўнік ацтэкаў 1616: Мікалай Радзівіл Сіротка, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, падарожнік (нар. 1549) 1748: Іаган Рудольф Хубер, швейцарскі мастак 1781: Рычард Стоктан, амерыканскі палітык 1812: Гуга Калантай, палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, філосаф, педагог, публіцыст (нар. 1.4.1750) 1916: Генры Джэймс, амерыканскі пісьменнік 1941: Альфонса XIII, кароль іспанскі 1942: Канстанцін Кернажыцкі, беларускі гісторык (нар. 1902) 1951: Генры Тэйлар (плывец) 1986: Улаф Пальме, прэм’ер-міністр Швецыі (нар. 30.1.1927) 2007: Генадзь Шкуратаў, беларускі акцёр (нар. 7.8.1949) 2019: Андрэ Прэвін, амерыканскі кампазітар

Святкуюць  — Дзень Калевалы Андалусія — Дзень Андалусіі 228