__NOTOC__ 28 студзеня — дваццаць восьмы дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі thumb|left|150px|Выбух касмічнага карабля «Чэленджэр». thumb|right|120px|Герб Мазыра. 98: Траян быў абвешчаны імператарам Рымскай імперыі. 814: Лотар I становіцца каралём Баварыі. 893: У Рэймсе Карл III Прастак ва ўзросце 13 гадоў быў каранаваны на караля заходніх франкаў. 1577: Вялікі князь літоўскі Стэфан Баторый надаў гораду Мазыру Магдэбургскае права і герб. 1588: Зацверджаны Трэці статут Вялікага княства Літоўскага. 1611: Менскім кашталянам прызначаны Пётр Тышкевіч. 1796: Курляндскае і Земгальскае герцагства пераўтворана ў Курляндскую губерню Расійскай імперыі. 1798: Заснавана Мінская рымска-каталіцкая духоўная семінарыя, працавала да 1869 года. 1868: У Мінску створана таварыства лекараў. 1918: Эстонія і Латвія аб’явілі сваю незалежнасць ад Расіі. 1919: Марк Шагал заснаваў Віцебскае народнае мастацкае вучылішча. 1938: Нямецкі аўтагоншчык Рудольф Карачыёла дасягае хуткасці 432,7 км/гадзіну — рэкорд хуткасці на дарозе агульнага карыстання, які не пабіты да сёння. 1980: У Акадэмія навук БССР створаны Інстытут прыкладной фізікі. 1986: Амерыканскі касмічны карабель з сямю астранаўтамі выбухнуў на 73 секундзе палёта.
Нарадзіліся thumb|120px|Генрых VII. 1457: Генрых VII, кароль англійскі (пам. 21.4.1509) 1600: Клімент IX, Папа Рымскі (1667—1669) (пам. 9.12.1669) 1608: Джавані Альфонса Барэлі, італьянскі навуковец-універсал 1611: Ян Гевелій, польскі астраном 1781: Юзаф Дашчынскі, беларускі піяніст і кампазітар 1884: Агюст Пікар, выбітны швейцарскі даследчык 1887: Артур Рубінштэйн, амерыканскі піяніст 1889: Язэп Мамонька, беларускі нацыянальны дзеяч 1919: Павел Кармунін, Народны артыст Беларусі 1927: Пер Оскарсан, шведскі акцёр і рэжысёр 1928: Іраіда Царук, беларускі гісторык (пам. 19.6.2019) 1929: Клас Олдэнбург, амерыканскі скульптар 1936: Ісмаіль Кадарэ, албанскі паэт і пісьменнік 1940: Леанід Дайнека, беларускі пісьменнік, лаўрэат дзяржаўнай прэміі Беларусі імя К.Каліноўскага (1990 г.) і Літаратурнай прэміі імя І.Мележа; пам. 21 жніўня 2019. 1943: Міхаіл Пташук, беларускі кінарэжысёр, народны артыст БССР 1944: Леа Крэмер, нямецкі арганіст і дырыжор 1948: Ілка Канерва, фінскі палітык 1950: Хамад ібн Іса Аль Халіфа, кароль бахрэйнскі 1951: Леанід Кадэнюк, першы лётчык-касманаўт незалежнай Украіны 1955: Нікаля Сарказі, прэзідэнт Францыі 1961: Арнальдур Індрыдасан, ісландскі пісьменнік 1999: Чыёма Вагу, нігерыйская футбалістка
Памерлі thumb|120px|Карл Вялікі (А. Дзюрэр, 1511-13). 814: Карл Вялікі, кароль франкаў (нар. 742) 1119: Геласій II, Папа Рымскі 1547: Генрых VIII, кароль англійскі (нар. 1491) 1596: Фрэнсіс Дрэйк, англійскі мараход (каля 1540) 1621: Павел V (Каміла Баргезэ), Папа Рымскі з 1605 года (нар. 17.8.1552) 1672: П'ер Сег'е, канцлер Францыі 1687: Ян Гевелій, польскі астраном 1754: Людвіг Хольберг, дацкі пісьменнік 1777: Антоні Адам Скарульскі, філосаф і асветнік (нар. 22.11.1715) 1826: Густаў Пайкуль, шведскі натураліст 1882: Аляксандр Хуга Бакер-Корф, нідэрландскі мастак 1924: Фрыдрых Кульбарс, эстонскі пісьменнік 1926: Като Такаакі, прэм'ер-міністр Японіі 1928: Дэзідэрый Ленц, нямецкі мастак 1951: Карл Густаў Эміль Манэргейм, фінскі ваенны і дзяржаўны дзеяч (нар. 16.6.1867) 1972: Ян Вагемакер, нідэрландскі мастак 1989: Халіна Канапацкая, польская лёгкаатлетка 1996: Іосіф Бродскі, рускі паэт, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1987 (нар. 24.5.1940) 2002: Астрыд Ліндгрэн, шведcкая дзіцячая пісьменніца (нар. 14.11.1907) 2005: Жак Вільрэ, французскі акцёр 2017: Аляксандр Рыгоравіч Ціхановіч, беларускі эстрадны спявак 2018: Нэлі Багуслаўская, беларуская эстрадная спявачка
Святкуюць
128