Клод Жазе́ф Вернэ́ (, часта без першага імя — Жазеф Вернэ; 14 жніўня 1714, Авіньён — 3 снежня 1789, Луўр, Парыж) — французскі жывапісец.

Біяграфія thumb|left|К. Ж. Вернэ (гравюра П. Азана). Рыбакі, заспетыя ветрам. 2-я палова 18 ст. Прыватны збор, С.-Пецярбург Клод Жазеф Вернэ — французскі жывапісец, бацька мастака Карла Вернэ і дзед мастака Араса Вернэ. Нарадзіўся ў Авіньёне, вучыўся ў Італіі ў Бернардзіна Ферджоні і Адрыен Манглард і стаў адным з самых выбітных пейзажыстаў свайго часу. Пры жыцці праславіўся, галоўным чынам, відарысамі марскіх бур, якія, у прыватнасці, падабаліся расійскаму імператару Паўлу I. У 1754—1762 гадах па заказе караля Людовіка XV напісаў серыю карцін «Порты Францыі» (Парыж, Луўр), стварэнню якіх папярэднічаў шэраг эцюдаў з натуры. Яго вялікія палотны набываліся для ўпрыгожвання палацаў па ўсёй Еўропе, у наш час знаходзяцца ва ўсіх буйных еўрапейскіх музеях. Адна з найбуйнейшых калекцый — у Дзяржаўным Эрмітажы ў Санкт-Пецярбургу. З малюнкаў К. Ж. Вернэ рабіліся гравюры.

Найбольш вядомыя карціны «Бура ў скалістага берага»; «Від Неапаля з Везувіем». Палатно, 99 х 197 см. Набыта Луўрам у 1976 г.; «Від Неапалітанскага заліва», 1748. Палатно, 100 х 198 см; «Уваход у Палермскі порт пры месяцавым святле»

Літаратура Léon Lagrange. Joseph Vernet et la peinture au XVIIIe siècle — Paris: Librairie academique, 1864. Спасылкі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1714 годзе Катэгорыя:Памерлі ў 1789 годзе Катэгорыя:Мастакі Францыі