Вальмен Мікалаевіч Ала́даў (, — 2 лістапада 2021, Мінск) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1969). Доктар архітэктуры (1999), прафесар (1993). Спецыяліст у вобласці праектавання і будаўніцтва жылых, грамадскіх і вытворчых будынкаў, тэарэтык і педагог, арганізатар архітэктурнай дзейнасці. Акадэмік, член Акадэмічнага Савета Міжнароднай акадэміі архітэктуры (аддзяленне ў Маскве), замежны член Расійскай акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук, ганаровы член Украінскай акадэміі архітэктуры, ганаровы член Беларускага саюза архітэктараў (2010).
Біяграфія Нарадзіўся 12 лютага 1930 года ў сям’і Мікалая Ільіча і Алены Васілеўны Аладавых. Бацька быў вядомым кампазітарам і рэктарам кансерваторыі, маці — дырэктарам Дзяржаўнай карціннай галерэі БССРК 70-летию Великой Победы. Война глазами Аладова .
Вялікую Айчынную вайну заспеў у родным Мінску. Раніцай 24 чэрвеня 1941 года нацысты пачалі масіраваную бамбардзіроўка Мінска. У гэты час Вальмен і яго брат Гельмір былі з бацькамі на вуліцы, пасля трывогі сям’я здолела дабегчы да музея, дзе працавала маці, і схавацца ў яго бамбасховішчы. 25 ліпеня ад з’едлівага дыму знаходзіцца ў будынку стала небяспечна. Бацькі прынялі рашэнне прабірацца ў Маскву да сваякоў.
Сям’я дайшла да станцыі Калодзішчы, дзе 26 чэрвеня села ў чыгуначны састаў. На працягу некалькіх дзён сям’я Аладовых спрабавала выбрацца з акупаванай немцамі тэрыторыі. Некалькі разоў бежанцы траплялі ў рукі нямецкіх агентаў, перапранутых у форму чырвонаармейцаў, неаднаразова хаваліся ад бамбёжак.
У Горках ім выдалі дакумент аб аказанні садзейнічання ў эвакуацыі, дзякуючы якому сям’я дабраліся да Саратава. У Саратаве сям’я Аладовых пражыла да 1943 года. У гэты час Вальмен практычна не вучыўся з-за сур’ёзнай траўмы нагі.
У 1943 годзе многіх дзеячаў мастацтва і культуры пачалі пераводзіць у Маскву, сярод іх апынуліся і Аладавы. У Маскве іх пасялілі ў гасцініцы «Якар». Тут Вальмен пазнаёміўся з Уладзімірам Воінавым, сынам вядомага архітэктара Аляксандра Воінава, які аказаў на яго вялікі ўплыў і прадвызначыў выбар ім прафесіі.
У жніўні 1944 годзе сям’я вярнулася ў Мінск, дзе першыя часы жыла ў будынку кансерваторыі на плошчы Свабоды. Пазней ім выдалі жыллё ў знакамітым доме на вул. Ульянаўскай, дзе са сваімі сем’ямі жылі Кузьма Чорны, Пятрусь Броўка, Янка Маўр, Аркадзь Куляшоў, Максім Танк, Іван Ахрэмчык.
У Мінску Вальмен скончыў школу № 42, сярод яго аднакласнікаў быў Жарэс Алфёраў, будучы лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы.
Праваліўся на ўступных экзаменах у Маскоўскі архітэктурны інстытут, атрымаўшы двойку па чарчэнні. Маці Алена Аладава звярнулася ў Савет Міністраў, адкуль просьбу дазволіць Вальмену пераздаць экзамен накіравалі да рэктара інстытута. З другой спробы яго прынялі ў інстытутВальмен — светлый ум. И в восемьдесят лет архитектор Аладов продолжает творить, які ён скончыў у 1953 годзе.
Працаваў у інстытуце «Белдзяржпраект» у 1953—1964 гадах (архітэктар, старшы архітэктар, кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў) у Георгія Заборскага. Пад кіраўніцтвам Заборскага Аладаў стаў кіраўніком буйных праектаў, у тым ліку серый тыпавых жылых дамоў. Член КПСС з 1964 года. У 1964—1965 гадах начальнік ВКБ «Белгандальмантаж» МГ БССР. У 1965—1980 гадах дырэктар інстытута «Белдзіпрагандаль». У 1966—1970 старшыня праўлення Саюза архітэктараў БССР. У 1970—1978 гадах кансультант БДТМІ. У 1972 годзе атрымаў акадэмічную ступень кандыдата архітэктурыт. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с..
Па ініцыятыве Аладава з’явіліся званне «Заслужаны архітэктар Беларусі», пазней падобныя званні былі ўведзены ва ўсіх рэспубліках СССР.
З 1980 года выкладае ў БПІ«Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік». Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1993. С. 574, старшы выкладчык, пасля дацэнт кафедры архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў. У 1981—1992 гадах кіраўнік студэнцкага праектнага бюро БПІ.
З 1992 года дырэктар творчай майстэрні-школы прафесара В. М. Аладава.
З 1993 года прафесар. У 1999 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Архітэктура прадпрыемстваў грамадскага харчавання для стабільных сацыяльных структур».
Жыў у Мінску, у доме па адрасе вуліца Янкі Купалы, 17 (праспект Незалежнасці, 30)Окнами на Проспект. Дом у цирка: «Жили, как в коммунальной квартире» . Памёр 2 лістапада 2021 годаАрхитектор-новатор, ученый, педагог. Ушел из жизни легендарный белорусский зодчий Вальмен Аладов .
Грамадская дзейнасць Член Саюза архітэктараў з 1956, Старшыня Праўлення СА БССР, член Праўлення СА СССР (1967—1971), прэзідэнт, старшыня Беларускай акадэміі архітэктуры (1996—2006), з 2006 года старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання архітэктараў і дзеячаў будаўнічых навук (БААрх).
Творчасць Займаўся праблемамі архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў, прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання; аховы помнікаў культуры і архітэктуры.
Асноўныя працы
Аўтар больш за 100 ажыццёўленых праектаўАладов Вальмен Николаевич:
У Мінску: галоўны корпус Цэнтральнага НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (1957, сумесна з Г. Бенядзіктавым) серыі тыпавых праектаў жылых дамоў 1-433 (1955), 1-134 (1962); жылыя дамы на рагу праспекта Незалежнасці і вул. Казлова (1958, у аўтарскім калектыве) сталовыя новага тыпу на шэрагу прамысловых прадпрыемстваў (1970-я, кіраўнік аўтарскага калектыву) адміністрацыйны будынак на рагу вул. Кірава і вул. Свярдлова (1979, сумесна з А. Жалдаковым) Камароўскі крыты рынак (1980, кіраўнік аўтарскага калектыву) Гаспадарчы корпус Дома ўрада; Універсамы «Цэнтральны», «Фрунзенскі», «Серабранка», кафэ «Малочнае», «На ростанях» (1980); Завадскія сталовыя новага тыпу з раздаткавымі лініямі тыпу «Эфект» ВА «Гарызонт», МЗЦ-3 МАЗа і інш.; Спецыяльная сталовая для забеспячэння гарачымі абедамі будаўнікоў на 1000 абедаў; Майстэрня-музей скульптара З. І. Азгура; Эксперыментальнае бульбагароднесховішча (1973) і вышыннае сховішча.
У іншых гарадах: абласная бібліятэка ў Маладзечне (1960) рэспубліканскі спартыўны комплекс «Раўбічы» (1974—1980; з архітэктарам С. Неўмывакіным, інжынерам М. Гарадскагодзіным, тэхнолагам Н. Мядзведзевым) і Музей народнага мастацтва; універмаг у Гомелі; Клуб-сталовая санаторыя «Беларусь» у Місхоры; Піянерскі лагер у Анапе; Помнік «Вызваліцелям Полацка» (1981, са скульптарам Г. Мурамцавым); універмаг у Белгарадзе (1980, у сааўтарстве); афармленне выставак дасягненняў народнай гаспадаркі Беларусі ў Лейпцыгу (1967), Плоўдзіве (1969), Мінску (1970), Маскве (1977, усе ў аўтарскім калектыве). Свята-Троіцкая царква ў Дастоеве (1996)Свята-Троіцкая царква
Распрацаваў архітэктурнае рашэнне прадпрыемстваў грамадскага харчавання для стабільных калектываў, на аснове якога пабудавана і рэканструявана больш 3000 завадскіх, школьных сталовых.
Навуковая дзейнасць Аўтар больш як 70 публікацый па пытаннях архітэктуры, 6 кніг у т.л. «Сталовыя з лініяй раздачы ежы тыпу „Эфект“» (Мінск, 1974), «Базавыя сталовыя будаўнікам» (Мінск, 1983), «Архітэктура прадпрыемстваў грамадскага харчавання для стабільных калектываў» (Мн: Вышэйшая школа, 1987—189 с.).
Сям’я У шлюбе з архітэктарам Нінэль Іванаўнай Аладавай, ад якое мае двух сыноў — Вадзіма (нар. 1965) і Андрэя (нар. 25 снежня 1958). Вадзім — мастак, працуе ў ГерманііВадим Аладов. «Люди и манекены» , Андрэй — фізік, працуе старшым навуковым супрацоўнікам у ФДБУН «Навукова-тэхналагічны цэнтр мікраэлектронікі і субмікронных гетэраструктур РАН»Потенциальная опасность освещения светодиодами для глаз детей и подростков .
Узнагароды і прэміі Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР (1976), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2000, у аўтарскім калектыве) — за комплекс даследаванняў па тэорыі архітэктуры (фарміраванне беларускай навуковай школы), створаны ў 1995—1998 гадах. Узнагароджаны ордэнам «Знак пашаны», ордэнам Францыска Скарыны (2020)Ордэны, медалі і ганаровыя званні — узнагарод удастоены больш за 60 прадстаўнікоў розных галін, граматай ВС БССР і шасцю медалямі, граматамі Саюза архітэктараў СССР і Беларускага саюза архітэктараў, дыпломамі ВДНГ БССР, медалем ВДНГ СССР, узнагароднымі знакамі Спорткамітэта БССР і Міністэрства адукацыі РБ. Нагрудны знак Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» (2010).
Літаратура
Спасылкі Аладов Вальмен Николаевич // Кафедра «Архітэктура жылых і грамадскіх будынкаў» БНТУ
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Дактары архітэктуры Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Выкладчыкі БНТУ Катэгорыя:Супрацоўнікі Белдзяржпраекта Катэгорыя:Акадэмікі Беларускай акадэміі архітэктуры Катэгорыя:Старшыні Беларускага саюза архітэктараў