Пётр Мартынавіч Алейнікаў (, в. Крывель, Горацкага павета Магілёўскай губерніЦяпер в. Крывель Гарадзецкага с/с Шклоўскага р-на Рэспублікі Беларусь — , Масква) — савецкі кінаакцёрБольшая Российская энциклопедия: В 30 т. / Председатель науч.-ред. совета Ю. С. Осипов. Отв. ред С. Л. Кравец. Т. 1. А — Анкетирование. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2005. — 766 с.: ил.: карт..

Паходжанне Нарадзіўся 12 красавіка 1914 г. у сялянскай сям’і беларусаў-каталікоў Марціна Маркава Алейніка і Мар’яны Аляксееўны з Сенакосаў у в. Крывель Любініцкай воласці Горацкага павета Магілёўскай губерні. Ахрышчаны 13 красавіка 1914 г. ксяндзом Янам Баравіком у рымска-каталіцкім касцёле Адведзінаў Найсвяцейшай Паннай Марыяй Св. Альжбеты ў в. Фашчаўка. Хроснымі бацькамі былі Іосіф Аржановіч і Кацярына ЦямрукНациональный исторический архив Беларуси, ф. 1781, оп. 48, д. 23, л. 242, зап. 73 — запись о крещении Петра Алейника.

Біяграфія Выхоўваўся ў Магілёўскай дзіцячай камуне. У 1931 годзе прыехаў у Ленінград, пасяліўся на Охце і паступіў у Тэхнікум сцэнічных мастацтваў на курс Сяргея Герасімава.

Яшчэ будучы студэнтам пачаў здымацца ў эпізодах: «Сустрэчны», «Сяляне». Усенародную славу Алейнікаў здабыў пасля выхаду на экраны фільма «Сямёра смелых», дзе ён сыграў ролю маладзенькага кухара Пецькі Малібога. У гэтым фільме раскрылася яго лірыка-камедыйнае дараванне і рэдкае абаянне.

З моманту здымак у фільмах «Трактарысты» і «Вялікае жыццё» Пётр Мартынавіч знаёміцца з акцёрамі Барысам Андрэевым і Мікалаем Кручковым. Дружба гэтых акцёраў захаваецца на доўгія дзесяцігоддзі, і ў многіх карцінах яны будуць удзельнічаць разам.

У 1943 годзе ў Пятра Мартынавіча нарадзілася дачка Арына, якая ў далейшым таксама стала актрысай.

У 1967 годзе выйшаў апошні фільм з удзелам Пятра Алейнікава: «Наталенне смагі» дзе Алейнікавым была адыграна роля старога працоўнага Маруціна.

Памёр Пётр Алейнікаў 9 чэрвеня 1965 года ў Маскве. Барыс Андрэеў, даведаўшыся пра намер уладаў пахаваць яго сябра на Ваганькаўскіх могілках, дамогся таго, каб Пятру Алейнікаву было аддадзена месца на Новадзявочых могілках, якое было зарэзервавана для самога Барыса Фёдаравіча.

Аб творчасці Пятра Алейнікава зняты фільм «Пётр Мартынавіч і гады вялікага жыцця» (1974).

Лаўрэат Усесаюзнага кінафестывалю у намінацыі «Першы прыз за акцёрскую працу» (1968, пасмяротна).

Сям’я Жонка — Валянціна Іванаўна Лебедзева (1918—1993)

Сын Тарас Алейнікаў (1938 — 2004), кінааператар.

Дачка Арына Алейнікава (30 жніўня 1943), актрыса. У цяперашні час жыве з сям’ёй у ЗША.

Фільмаграфія

1932 — Сустрэчны 1935 — Сяляне 1936 — Сямёра смелых 1939 — Трактарысты 1939 — Вялікае жыццё 1967 — Наталенне смагі

Спасылкі Как они умерли Н. Кладо. Петр Алейников. Творческая биография. Фильмография Биография и фильмография на Портале Кино-Театр. ру Татьяна Рассказова. Кумир ненашего времени Петр Алейников на сайте Театра киноактера Петр Алейников, биография в изложении Ф. Раззакова

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Шклоўскім раёне