Але́ся Александро́віч, поўнае імя Алякса́ндра Іва́наўна Александро́віч () — беларуская літаратуразнаўца і педагог. Сястра паэта Андрэя Александровіча, жонка Міхася МарозаСтагоддзе Купалавай Алесi.

Біяграфія Алеся Александровіч прымала актыўны ўдзел у рабоце «Беларускай хаткі», вядомага беларускага нацыянальнага асяродку. Як пазней адзначала Алеся ў анкеце пры паступленні ў БДУ, яна на працягу некалькіх гадоў спявала ў Беларускім народным хоры пад кіраўніцтвам Уладзіміра Тэраўскага, куды прыцягнула і свайго брата АндрэяЯўхім Кіпель. ГУРТАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЕ МОЛАДЗI . Слухаць сольнае выкананне Алесі вельмі любіў Янка Купала. Яна спявала песні ў апрацоўцы Дзмітрыя Агрэнева-Славянскага «Чалавек жонку б’е», а таксама «Каля хацінкі». Як успамінаў Кастусь Пуроўскі, мела поспех песня на словы Купалы «Шумныя бярозы», якую выконвалі Алеся Александровіч, Ганна Бялькевіч і Язэп Васілеўскі.

У 1920 годзе прымала ўдзел у рабоце клуба беларускай мастацкай інтэлігенцыі. З 1920 года — у менскім Беларускім дзяржаўным тэатры (БДТ-1). Сябравала з Міхасём Чаротам і ў 1921 годзе стала першай выканаўцай ролі Алесі ў музычнай драме Міхася Чарота «На Купалле» ў БДТ-1т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.Наш край в новой энциклопедии , гэтая роля была напісаная адмыслова для яе.

Акцёр і тэатральны дзеяч Яўген Рамановіч пісаў, што

У 1928 годзе скончыла літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ. Працавала ў аддзеле рэкамендацыйнай бібліяграфіі Дзяржаўнай бібліятэкі БССР (1934—1936). Склала падручнікі «Родная краіна» (пазней «Роднае слова») для 4-га класа (было 13 выданняў, 1945—1957), «Кніга для чытання ў першым класе» (4 выданні, 1934—1937). Перавыдаваліся «Хрэстаматыя па літаратуры» для 3-га і 4-га класаў (1938—1941, сум. з О. Селіванавай) і чытанне для 7-га класа «Родная літаратура» (1945—1947).

У 1937 годзе праз палітычныя рэпрэсіі арыштаваны муж Міхаіл Мароз (памёр у 1946 годзе ў Яраслаўскай вобласці).

Пасля вайны яна працавала ў Літаратурным музеі Янкі КупалыЯнка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Александровіч Алеся». — C. 36.. Пісала артыкулы, уступныя словы да выданняў, успаміны пра Янку Купалу, Цётку, Францішка Багушэвіча, Максіма Танка, Аркадзя Куляшова і інш. Перакладала на беларускую мову кнігі для дзяцей.

Памерла 25 жніўня 1947 года ў Мінску праз анкалогію. Пахаваная на Вайсковых могілках Мінска.

Сям’я

У шлюбе з палітыкам Міхаілам Марозам (1893—1946). Дзеці: Міхаіл (1924—1991), вайсковец; Андрэй (1930—1995), радыёфізік.

Алеся Александровіч і Янка Купала Знаёмая з Янкам Купалам з пачатку 1920-х гадоў. Часта бывала на кватэры паэта. Улетку 1933 года на яе запрашэнне Купала з жонкай адпачываў у Капылі ў доме Марозаў, бацькоў мужа Александровіч. Складальнік жыццёвага і творчага летапісу Янкі Купалы да 1917 года. Аўтарка ўспамінаў пра Купалу.

Творы «Іван Дамінікавіч Луцэвіч (Янка Купала)» («Савецкі селянін», 9 снежня 1945 года). «Сябра моладзі» («Сталинская молодежь», 29 чэрвеня 1945 года). «Аб дакастрычніцкай творчасьці Янкі Купалы» (часопіс «Полымя», 1947, № 6). «Паэма Янкі Купалы „Адвечная песня“ ў ацэнцы дарэвалюцыйнай крытыкі» (часопіс «Беларусь», 1947, № 6). Успаміны ў зборніку «Янка Купала», Мн, 1952.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Александровіч Алеся Іванаўна (1904—1947), літаратуразнаўца // Мінская раённая цэнтральная бібліятэка

Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы СССР Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Купалазнаўцы Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі СССР Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову