Пуэрта-Рыка (Puerto Rico), Свабодна асацыяваная дзяржава Пуэрта-Рыка (, ) — неінкарпараваная тэрыторыя ЗША ў Вест-Індыі, на аднайменным востраве і прылеглых невялікіх астравах (Мона, Вьекес, Кулебра, Десечео, Каха-дэ-Муэртас і інш.) Вялікіх Антыльскіх астравоў.
На поўначы абмываецца Атлантычным акіянам, на поўдні — Карыбскім морам.
Плошча — 9 104 км². Насельніцтва — 3,6 млн. чал. (2014 год). Адміністрацыйны цэнтр — горад Сан-Хуан. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел: 78 муніцыпалітэтаўПуэрто-Рико.
Палітычны лад Пуэрта-Рыка знаходзіцца пад кіраваннем ЗША, мае з імі агульныя грамадзянства, валюту (долар ЗША), знешнюю і абаронную палітыку.
Вярхоўная ўлада ў Пуэрта-Рыка належыць Кангрэсу ЗША, але дзеянне Канстытуцыі ЗША на тэрыторыі Пуэрта-Рыка абмежавана. Пуэрта-Рыка мае ўласную Канстытуцыю (1952 год), сістэму самакіравання, заканадаўчую, выканаўчую і судовую ўладу. У Кангрэсе ЗША Пуэрта-Рыка прадстаўлена камісарам-рэзідэнтам. Ён мае права ініцыятывы, але не мае права голаса пры галасаванні.
Заканадаўчая ўлада ў Пуэрта-Рыка належыць Заканадаўчай асамблеі, якая складаецца з 2 палат — Сената (28 членаў) і Палаты прадстаўнікоў (51 дэпутат), якія абіраюцца на 4 гады прамым галасаваннем .
Выканаўчую ўладу ажыццяўляе губернатар, які выбіраецца з 1947 года насельніцтвам Пуэрта-Рыка прамым галасаваннем на 4 гады. Ён узначальвае Кансультацыйны савет з прызначаных ім міністраў і адказвае за выкананне законаў.
Абарона Пуэрта-Рыка ўскладзена на Узброеныя Сілы ЗША. Пуэрта-Рыка не мае ўласнага войска, а мае толькі падраздзяленні ваенізаванай аховы і паліцэйскія сілы.
Гісторыя
Дакалумбавы час Гісторыя Пуэрта-Рыка ў перыяд, папярэдні прыбыццю на гэту зямлю Хрыстафора Калумба, да канца не вывучаны. Усё, што вядома аб ім, вядома з археалагічных раскопак і вусных аповедаў першых іспанскіх падарожнікаў. Першая кніга, якая ўсебакова апісвае гісторыю Пуэрта-Рыка, была напісаная Фраем Іньіга Ласіерай () у 1786 годзе, праз 293 гады пасля першага наведвання гэтага вострава іспанцаміInigo Abbad y Lasierra. Historia Geografica, Civil y Natural de la Isla de San Juan Bautista de Puerto Rico..
Першымі насельнікамі Пуэрта-Рыка былі артаіроіды (), прадстаўнікі старажытнай культуры. Раскопкі, зробленыя ў 1990 годзе, знайшлі астаткі першабытнага чалавека, узрост якога датаваўся прыблізна 2000 годам да н.э. (4000 гадоў таму). Рэшткі назвалі «чалавек Пуэрта Фера» () Vieques Island — What lies beneath .. Паміж 120 і 400 гадамі нашай эры на востраў прыбылі прадстаўнікі індзейскага племя іньеры () з раёна ракі Арынока ў Паўднёвай Амерыцы Brief Chronology of Puerto Rico .. Паміж VII і XI стагоддзямі востраў сталі засяляць прадстаўнікі аравакскіх плямёнаў, якія заснавалі культуру таіна, і прыкладна ад 1000 года гэтая культура стала дамінаваць на востраве, аж да прыбыцця Калумба ў 1493 годзе.
Іспанскі каланіяльны час Калі Хрыстафор Калумб з'явіўся на востраве 19 лістапада 1493 года ў выніку свайго другога падарожжа да берагоў Амерыкі, востраў быў заселены індзейцамі, якія звалі сябе таіна. Таіна звалі востраў «Барыкен» (), што пасля было вытлумачана іспанцамі як «Барынкен» (). Першапачаткова іспанцы назвалі востраў Сан-Хуан-Баўтыста у гонар Яна Хрысціцеля, але нарэшце востраў атрымаў імя Пуэрта-Рыка, што ў перакладзе азначае «багаты порт». Каланізацыя іспанцамі пачалася ў 1508 г., калі з Санта-Дамінга (востраў Гаіці) прыбыў з атрадам канкістадораў Хуан Понсэ дэ Леон (), які заснаваў горад Капара. Адміністрацыйным цэнтрам вострава з часам стаў перанесены ў 1521 г. на новае месца Капара — порт Пуэрта-Рыка. Імя Сан-Хуан перайшло да сталіцы тэрыторыі і да невялікага вострава «Стары Сан-Хуан» (), які цяпер з'яўляецца часткай сталіцы. У 1508 годзе іспанскі канкістадор Хуан Понсэ дэ Леон () стаў першым губернатарам вострава.
З назвай дзяржавы і яго сталіцай звязаны геаграфічны кур'ёз. Востраў першапачаткова быў названы ў традыцыях іспанскіх каланізатараў Сан-Хуан у гонар хрысціянскага святога. Сталіца, адпаведна, атрымала імя Пуэрта-Рыка (Багаты Порт), але пасля картографы «пераблыталі» назвы.
Востраў неўзабаве быў каланізаваны іспанцамі. Афрыканскія рабы былі ўвезеныя на востраў у якасці працоўнай сілы наўзамен індзейскага насельніцтва, якое хутка змяншалася, змушанае працаваць на іспанцаў. Нарэшце, таіна поўнасцю вымерлі ў выніку хвароб, якія прынеслі іспанцы і афрыканцы, а таксама ад цяжкіх умоў, у якіх яны змушаныя былі жыць. Пуэрта-Рыка хутка стаў важнай крэпасцю і портам Іспанскай імперыі ў Карыбскім моры. Аднак у канцы XVII—XVIII ст. асноўным напрамкам каланізацыі сталі тэрыторыі мацерыка дзе яна мела большы поспех, чым на востраве, збяднелым ад скарачэння насельніцтва. Дзеля абароны ад пагроз еўрапейскіх ворагаў Іспаніі на востраве паступова з'явіліся розныя фарты і крэпасці, такія як Ла Фарталеза (), Фуэртэ Сан Філіпэ дэль Мора () і Сан Крыстобаль (). Французы, галандцы і англічане неаднаразова рабілі спробы захапіць Пуэрта-Рыка, але цярпелі паразы.
У 1809 годзе, у момант, калі войскі Напалеона I акупіравалі вялікую частку Іберыйскага паўвострава і была ў разгары Першая іспанская рэвалюцыя, сход папулістаў з іспанскага горада Кадыс абвясціла Пуэрта-Рыка заморскай правінцыяй Іспаніі з правам прадстаўніцтва пры іспанскім дварыГісторыя Пуэрта-Рыка. Першы прадстаўнік вострава ў Кадыскія картэсы Рамон Повер і Хіральт () памёр неўзабаве пасля прыбыцця ў Іспанію. З прыняццем Кадыскай канстытуцыі ў 1812 годзе, калі іспанскія тэрыторыі былі падзеленыя на правінцыі, пуэртарыканцам было нададзена ўмоўнае грамадзянства.
10 жніўня 1815 года ў Іспаніі быў выдадзены каралеўскі дэкрэт, які заахвочваў іспанцаў і іншых еўрапейцаў неіспанскага паходжання, лаяльных да іспанскай кароны і рымска-каталіцкай царквы, пасяляцца на востраве, што адчыніла Пуэрта-Рыка шлях да гандлёвых адносін з іншымі краінамі. Гэта было пачаткам росту аграрнай эканомікі вострава, дзе цукар, тытунь і кава сталі асноўнымі прадуктамі экспарту. Востраў стаў напаўняцца імігрантамі з Германіі, Корсікі, Ірландыі, Францыі, Партугаліі і Канарскіх астравоў, якія ратаваліся ад цяжкіх эканамічных часоў у Еўропе і прывабленыя вольным уездам на востраў. Аднак, гэтыя невялікія паслабленні і правы былі неўзабаве скасаваныя. Пасля звяржэння Напалеона I, у Іспанію вярнулася абсалютная манархія, якая адмяніла Кадыскую канстытуцыю і вярнула Пуэрта-Рыка статус калоніі, знак бязмежнай улады іспанскай манархіі.
25 чэрвеня 1835 годзе жонка іспанскага караля Фердынанда VII Марыя Крысціна, якая была ў гэты момант рэгенткай Іспаніі (1833—1840), адмяніла гандаль рабамі ў іспанскіх калоніях. У 1851 годзе губернатар вострава Хуан дэ ла Песуэла Севальас () заснаваў на востраве Каралеўскую акадэмію вытанчаных мастацтваў, якая давала адукацыю школьным настаўнікам, сфармулявала метады навучання, і наладжвала літаратурныя конкурсы, якія прасоўвалі інтэлектуальны і літаратурны прагрэс вострава. У 1858 годзе Сэмюэл Морзэ ўсталяваў у горадзе Аройа () першы на востраве тэлеграфны апарат.
Жыццё ў Пуэрта-Рыка ў другой палове XIX стагоддзя адбывалася на фоне барацьбы за аўтаномію. Перапіс 1860 года паказаў, што насельніцтва вострава склала 583,308 чалавек. З іх 300,406 (51.5 %) чалавек складала белае насельніцтва, астатняе належала да іншых расаўGrose, Howard B.,Advance in the Antilles ASIN B00085O1E8. З іх пераважная большасць (83.7 %) належала да бедных пластоў. Аграрнае развіццё вострава тармазілася недахопам дарог, прымітыўнымі прыладамі працы і стыхійнымі бедствамі, такімі як ураганы і засуха. Эканоміка таксама пакутавала ад высокіх тарыфаў і падаткаў, усталяваных іспанскай каралеўскай уладай. 23 верасня 1868 года ў горадзе Ларэс () успыхнула паўстанне за незалежнасць, вядомае як «El Grito de Lares», якое неўзабаве было падушана. лідары гэтага паўстання Рамон Эметэрыё Бетансэс () і Сегунда Руіс Белвіс () у сучасным Пуэрта-Рыка разглядаюцца як бацькі пуэрта-рыканскай нацыі. Пазней, паўстаў палітычны рух за незалежнасць пад кіраўніцтвам Рамона Бальдарыоці дэ Кастра (), а ў канцы стагоддзя рух пад кіраўніцтвам Луіса Муньаса Рыверы (). У 1897 годзе Муньас Рывера з паплечнікамі выступілі перад ліберальным іспанскім урадам за наданне аўтаноміі для Кубы і Пуэрта-Рыка. У наступным, 1898 годзе, на кароткі час быў абвешчаны аўтаномны ўрад. Хартыя аўтаноміі была падсправаздачная губернатару вострава, які прызначаўся Іспаніяй. Губернатар меў права ануляваць любое рашэнне мясцовай улады і ўдзельнічаў у выбарах парламента.
Час кіравання ЗША 25 ліпеня 1898 года падчас Іспана-амерыканскай вайны ў Пуэрта-Рыка ўварваліся амерыканскія войскі, высадзіўшыся ў муніцыпалітэце Гуаніка (). У выніку вайны Іспанія была змушаная саступіць Пуэрта-Рыка, а таксама Кубу, Філіпіны і востраў Гуам па Парыжскаму дагавору 1898 года.Treaty of Paris (1898) Пуэрта-Рыка ўступіла ў XX стагоддзе пад ваенным кіраваннем ЗША, уключаючы губернатара, які прызначаўся прэзідэнтам ЗША. У 1917 годзе паводле Акта Джонса-Шафрата () жыхарам Пуэрта-Рыка было нададзена грамадзянства ЗША, і гэты статус сапраўдны дагэтуль. Пачынаючы з Першай Сусветнай вайны, шматлікія пуэртарыканцы служаць у войску ЗША. Прыродныя катаклізмы і перыяд Вялікай дэпрэсіі пагоршылі жыццё на востраве. Некаторыя палітычныя дзеячы, такія як лідар пуэрта-рыканскай Нацыяналістычнай Партыі Педра Альбісу Кампас (), выступаў за незалежнасць вострава. Ён быў двойчы арыштаваны і пасаджаны ў турму за падрыўную дзейнасць супраць амерыканскай адміністрацыі на востраве.Dr. Pedro Albizu Campos // National-Louis University. April 28. 2006. Першы дэмакратычна абраны губернатар Пуэрта-Рыка Луіс Муньаз Марын () таксама спачатку выступаў за незалежнасць тэрыторыі, але, назіраючы сур'ёзны спад эканомікі, які суправаджаецца ростам злачыннасці і народнай незадаволенасцю, абраў статус асацыяванай тэрыторыі як прамежкавы этап на шляху да незалежнасці.
Падчас кіравання адміністрацый Рузвельта — Трумэна ва ўнутраным кіраванні тэрыторыяй адбыліся змены, як вынік кампрамісу паміж рознымі палітычнымі сіламі. Кульмінацыяй гэтых перамен стала прызначэнне ў 1946 годзе прэзідэнтам Гары Трумэнам першага народжанага ў Пуэрта-Рыка губернатара Хесуса Т. Піньера (). У 1947 годзе амерыканцы надалі Пуэрта-Рыка права самастойна выбіраць свайго губернатара. У 1948 годзе Луіс Муньас Марын у выніку дэмакратычных выбараў быў абраны на пост губернатара Пуэрта-Рыка, праслужыўшы на гэтым пасту 16 гадоў, да 1964 года.
З гэтага моманту вялікая колькасць імігрантаў з вострава перабралася на асноўную тэрыторыю ЗША ў пошуках лепшага жыцця. Калі ў 1945 годзе ў Нью-Ёрку пражывала каля 13 000 пуэртарыканцаў, то ў 1955 годзе іх колькасць складала ўжо каля 700 000 чалавек, а ў сярэдзіне 1960-х іх лік перабольшыў мільён.
1 лістапада 1950 года пуэрта-рыканскія нацыяналісты Грыселіа Тарэсола () і Оскар Кальяса () здзейснілі спробу замаху на прэзідэнта Трумэна. Следствам гэтага здарэння стала згоду Трумэна на правядзенне рэферэндуму на востраве па ўласнай канстытуцыі Пуэрта-Рыка.Act of July 3, 1950, Ch. 446, 64 Stat. 319. У выніку ўхваленай канстытуцыі 25 ліпеня 1952 года Пуэрта-Рыка і атрымала свой бягучы статус асацыяванай тэрыторыі.Constitution of the Commonwealth of Puerto Rico — in Spanish (original).Constitution of the Commonwealth of Puerto Rico — in English (translation). У 1950-я гады на востраве назіраўся хуткі рост прамысловай вытворчасці, што дазволіла пераўтварыць эканоміку Пуэрта-Рыка з аграрнай у прамыслова развітую.
У цяперашні час Пуэрта-Рыка стала буйным турыстычным цэнтрам з развітой вытворчай эканомікай. Палітычны статус па ранейшым да канца не вызначаны, у сувязі з чым у апошнія гады на востраве праходзяць розныя плебісцыты.
Геаграфія thumb|250px|left|Карта Пуэрта-Рыка Пуэрта-Рыка складаецца з асноўнага вострава Пуэрта-Рыка і мноства драбнейшых астравоў і рыфаў, уключаючы Мона (Isla de Mona), В'екес (Vieques), Кулебра (Culebra), Дэсечэа (Desecheo) і Каха дэ Муэртас (Caja de Muertos). З апошніх пяці астравоў, толькі В'екес і Кулебра населеныя на працягу ўсяго года. На востраве Мона жывуць толькі супрацоўнікі пуэрта-рыканскага міністэрства нацыянальных рэсурсаў.