Понтэ ды П’етра (па-італьянску: Ponte di Pietra, каменны мост) — рымскі аркавы мост праз раку Адзіджэ ў італьянскім горадзе Верона. Мост быў пабудаваны каля 100 года да н.э., тагачасная лацінская назва — Pons marmoreus. З аднаго з бакоў моста ўзведзена вартаўнічая вежа. Даўжыня моста складае 120 метраў.

У 1945 годзе пры адступленні з горада нямецкай арміі быў цалкам разбураны, як і астатнія масты горада. У 1957 годзе каменны мост быў адноўлены з выкарыстаннем арыгінальных фрагментаў, паднятых са дна ракі.

Спасылкі Passeggiando per Verona, Ponte Pietra (Прагулкі па Вероне, на італьянскай мове) Ponte di Pietra in structurae (тэхнічная інфармацыя, на нямецкай мове)

Катэгорыя:Рымскія масты Катэгорыя:Масты Італіі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Вероны