thumb|180px|Базавая станцыя WiMAX () — тэлекамунікацыйная тэхналогія перадачы інфармацыі праз радыёканалы сувязі, у большасці выпадкаў выкарыстання, забяспечваючы кожнага кліента інтэрнэт-доступам. Часам блытаецца з іншай тэхналогіяй, Wi-Fi, ад якой адрозніваецца значна большай зонай пакрыцця сігналу, і ў адрозненні ад Wi-Fi, падпарадкоўваецца стандарту IEEE 802.16 (таксама шырокапалосны бесправадны доступ). Назва WiMAX была абвешчаная некамерцыйнай арганізацыяй WiMAX Forum, створанай у чэрвені 2001 года, каб прасоўваць зручнасць і канцэпцыю сумеснага выкарыстання, прапанаваную стандартам. WiMAX Forum характарызуе WiMAX як «стандартызаваную тэхналогію, якая вырашае праблему апошняй мілі праз шырокапалосны бесправадны доступ, альтэрнатыву кабельным сеткам і DSL».WiMAX in detail, Techpluto
Стандарты WiMAX як тэхналогія апісваецца стандартам IEEE 802.16, зацверджаным арганізацыяй WiMAX Forum. Сертыфікацыя прылад згодна са стандартам азначае, што прылады розных вытворцаў будуць здольныя працаваць разам у адной сістэме. Сертыфікацыяй займаецца WiMAX Forum.
Стандарт IEEE 802.16 у розных крыніцах згадваецца як «WiMAX», часам таксама «Fixed WiMAX», «Mobile WiMAX», «802.16d» і «802.16e».IEEE 802.16 WirelessMAN Standard: Myths and Facts Афіцыйна існуе толькі дзве версіі стандарту: 802.16-2004, вядомы як 802.16d. Назва «Fixed WiMAX» () эквівалентна гэтай версіі, таму што стандарт не прадугледжвае «мабільнасць», у прыватнасці, роўмінг паміж базавымі станцыямі адной сеткі. 802.16e-2005, вядомы як 802.16e, з'яўляецца ўдасканаленай версіяй 802.16-2004. Паміж іншых правак была створаная падтрымка мабільнасці — з-за гэтага часам узгадваецца як «Mobile WiMAX».
На дадзены момант Mobile WiMAX з'яўляецца найбольш камерцыйна запатрабаванай тэхналогіяй, таму зараз актыўна ўводзяцца ў працу новыя бесправадныя сеткі (у прыватнасці, у Беларусі; гл. ніжэй).
Выкарыстанне Магчымасці WiMAX, а менавіта хуткасць перадачы і вялікая зона пакрыцця, робяць рэальным выкарыстанне WiMAX у наступных сферах: Падключэнне хот-спотаў Wi-Fi да Інтэрнэту Выкарыстанне ў якасці вырашэнні пытання «апошняй мілі» Надаванне розных тэлекамунікацыйных паслугаў (triple play) Мабільнае выкарыстанне
WiMAX у Беларусі Станам на верасень 2014 года ў Беларусі дзейнічае толькі адна сетка WiMAX ад Белтэлекам з кропкавым пакрыццём у Мінску.«Белтэлекам» запусьціў сетку WiMAX у Мінску — nashaniva.by, 31.03.2010, 19:26
Гл. таксама Wi-Fi
Крыніцы
Спасылкі
WiMAX Forum Russia & CIS
Катэгорыя:Бесправодныя сеткі Катэгорыя:WiMAX