Гу́таўскі сельсавет () — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі Цэнтр — вёска Гутава.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Драгічынскага Брэсцкай вобласці БССР шляхам аб’яднання Агдэмерскага і Вавуліцкага сельсаветаўУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 9 чэрвеня 1958 года ў склад сельсавета з Бездзежскага сельсавета перададзена вёска КрамноРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 чэрвеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 6., якая 14 красавіка 1960 года вернута назадРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Гутаўскага сельсавета было 5 населеных пунктаў. 17 верасня 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Драгічынскага сельсаветаРешение Брестского областного совета депутатов № 307 от 17 сентября 2013 г. Об изменениях в административно-территориальном устройстве Дрогичинского района Брестской области.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1001 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 97,2 % — беларусы.

На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 5 населеных пунктаў: Агдэмер, Вавулічы, Гутава, Дробаты, Сорацні.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Драгічынскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе