Зялёныя водарасці (Chlorophyta) — аддзел ніжэйшых раслін.
Батанічнае апісанне
Адна- і шматклетачныя, каланіяльныя, цэнабіяльныя арганізмы рознай марфалагічнай структуры цела (акрамя амебоіднай), памерам ад 1 мкм да дзесяткаў сантыметраў. Колер зялёны (хларафіл пераважае над жоўтымі пігментамі — карацінамі і ксантафіламі), рэдка бясколерныя арганізмы. Клеткі з цэлюлознай, цэлюлозна-пекцінавай ці пекцінавай абалонкай, адна- або шмат’ядравыя. Хларапластаў адзін ці некалькі, восевыя ці пасценныя, розный формы. Запасныя рэчывы — крухмал і зрэдку алей.
Пашырэнне
Пашыраны на ўсіх кантынентах і ў морах; трапляюцца ў вадаёмах, глебе, на скалах і сценах, кары дрэў, поўсці млекакормячых. У якасці эндасімбіёнтаў жывуць у клетках прасцейшых, губак, гідраў (зоахларэла). Планктонныя і бентасныя арганізмы, ёсць эпіфіты на раслінах і жывёлах, сімбіёнты з іншымі арганізмамі (напрыклад, лішайнікамі).
На Беларусі 140 родаў, каля 650 відаў; найбольш пашыраныя роды: , , , , , , , , , , , , , , , , , , і іншыя.
Размнажэнне
Размнажэнне вегетатыўнае, бясполае (заа-, апланаспорамі або акінетамі), полавае (ізагамія, гетэрагамія, голагамія, аагамія і кан’югацыя). У рухомых зялёных водарасцей ёсць вочка, 2—4 і больш жгуцікаў.
Класіфікацыя
Паводле базы даных аддзел ахоплівае наступныя класы.:
Паводле іншых класіфікацый могуць вылучацца такія класы, як , , , , ; каля 400 родаў, да 20 тысяч відаў.
Значэнне і выкарыстанне
У складзе планктону выклікаюць «цвіценне» вады. Некаторыя (напр., ульва) ядомыя. Актыўныя фотасінтэтыкі і ўдзельнікі самаачышчэння вады, аб’екты даследаванняў як крыніцы харчовай біямасы ў замкнёных экалагічных сістэмах (напр., і ).
Зялёныя водарасці — найбольш верагодныя папярэднікі наземных раслін.
Гл. таксама
Плеўракок Аацыстыдыум авальны
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Аддзелы раслін