Дыван з Баё (часам габелен з Баё; ; ) — помнік раннесярэднявечнага мастацтва, які ўяўляе сабой вышыўку па льняным палатне памерам 50 см на 70 м. Адлюстроўвае сцэны падрыхтоўкі нармандскага заваявання Англіі і бітвы пры Гастынгсе, створаны ў канцы XI стагоддзя. У наш час дыван выстаўлены ў адмысловым музеі ў горадзе Баё, у Нармандыі, і адносіцца да нацыянальнага здабытку Французскай рэспублікі. У 2007 годзе ЮНЕСКА ўключыла дыван з Баё ў рэестр «Памяць свету».
Спасылкі
Панарама дывана з Баё Дыван з Баё Дыван з Баё: фотагалерэя Дыван з Баё: рэпрадукцыі
Катэгорыя:1070-я Катэгорыя:Англасаксонскі перыяд Катэгорыя:Нармандскае заваяванне Англіі Катэгорыя:Мастацтва Францыі Катэгорыя:Мастацтва Вялікабрытаніі Катэгорыя:Творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Катэгорыя:Творы XI стагоддзя Катэгорыя:Кальвадос (дэпартамент) Катэгорыя:Аб’екты рэестра Памяць свету Катэгорыя:Габелены