Венера Капіталійская — рымская скульптура, высечаная з мармуру меркавана ў II стагоддзі на ўзор грэчаскай статуі Афрадыты IV стагоддзя да н. э.

Адлюстроўвае аголеную жанчыну, якая стаіць побач з сасудам і адзеннем, якое ляжыць на ім. Яна затуляе рукамі ўлонне і грудзі (адносіцца да тыпу Venus Pudica — «Венера сціплая»).

Знойдзена на Вімінальскім узгорку ў Рыме паміж 1667 і 1670 гадамі. Перададзена ў дарунак Капіталійскаму музею ў 1754 годзе Папай Бенедыктам XIV.

Гл. таксама Венера Медычы Нараджэнне Венеры, карціна Бацічэлі Венера Таўрычная

Спасылкі Capitoline Venus in the Capitoline Museum, Rome

Катэгорыя:Скульптура Старажытнага Рыма Катэгорыя:Экспанаты Капіталійскіх музеяў