thumb|300px|Цэнтральныя дзяржавы намаляваны ліловым колерам Цэнтральныя дзяржавы (, , , ) — ваенна-палітычны блок дзяржаў, якія супрацьстаялі дзяржавам Антанты ў Першай сусветнай вайне 1914—1918 гг.

Склад блока

Балгарскае царства (з 1915 г.)

Утварэнне блока

Папярэднікам блока Цэнтральных дзяржаў быў Траісты саюз, які ўтварыўся ў 1879—1882 гадах у выніку пагадненняў, заключаных паміж Германіяй, Аўстра-Венгрыяй і Італіяй. Па дагаворы гэтыя краіны абавязваліся аказваць адзін аднаму падтрымку ў выпадку вайны, у першую чаргу, з Францыяй. У далейшым, аднак, Італія ўзяла курс на збліжэнне з Францыяй. Напачатку Першай сусветнай вайны Італія абвясціла пра свой нейтралітэт, што было нечакана для Германіі і сур'ёзна парушыла яе планы. У 1915 годзе Італія выйшла з Траістага саюза і ўступіла ў вайну на боку яго праціўнікаў.

Асманская імперыя і Балгарыя далучыліся да Германіі і Аўстра-Венгрыі ўжо падчас войны. Асманская імперыя ўступіла ў вайну ў кастрычніку 1914, Балгарыя — у кастрычніку 1915 года.

Саюзнікі Цэнтральных дзяржаў

Саюзнікамі Цэнтральных дзяржаў быў рух за незалежнасць Ірландыі, які падняў паўстанне супраць брытанскага валадарства ў 1916 годзе («Велікоднае паўстанне»), а таксама дзяржавы, якія ўзніклі на тэрыторыях былой Расійскай імперыі:

Каралеўства Польскае (з 5 лістапада 1916) Украінская Народная Рэспубліка (з 9 лютага па 29 красавіка 1918), Украінская дзяржава (з 29 красавіка 1918) border|22px Літоўская Рэспубліка (з 16 лютага па 11 ліпеня 1918), border|22px Каралеўства Літва (з 11 ліпеня 1918) border|22px Курляндскае герцагства (з 8 сакавіка 1918) border|22px/border|22px (з 29 мая 1918) Фінляндская Рэспубліка (з 7 сакавіка па 9 кастрычніка 1918), border|22px Каралеўства Фінляндыя (з 9 кастрычніка 1918) border|22px Рэспубліка Саюза Горцаў Паўночнага Каўказа (з 11 мая 1918) border|22px Усевялівае Войска Данское (з 18 мая 1918) border|22px/border|22px (з 9 лістапада 1918) Азербайджанская Дэмакратычная Рэспубліка (з 28 мая 1918) border|22px Балтыйскае герцагства (з 22 верасня 1918)

Канец блока Блок Цэнтральных дзяржаў спыніў сваё існаванне з паразай у Першай сусветнай вайне ўвосень 1918 года. Пры падпісанні перамір'я ўсе яны вымушаны былі безумоўна прыняць умовы пераможцаў. Аўстра-Венгрыя і Асманская імперыя ў выніку вайны распаліся; дзяржавы, створаныя на тэрыторыі Расійскай імперыі вымушаны былі шукаць падтрымкі Антанты. Польшча, Літва, Латвія, Эстонія і Фінляндыя захавалі незалежнасць, астатнія былі зноў далучаны да Расіі (непасрэдна да РСФСР ці ўвайшлі ў Савецкі Саюз).

+ Даты здачы Цэнтральных дзяржаў Назва Дата здачы Балгарыя 29 верасня 1918 Асманская імперыя 30 кастрычніка 1918 Аўстра-Венгрыя 4 лістапада 1918 Германская імперыя 11 лістапада 1918

Гл. таксама

Антанта

Катэгорыя:Першая сусветная вайна Катэгорыя:Ваенна-палітычныя блокі Катэгорыя:Спісы краін Катэгорыя:Геапалітыка