Андрэй Іванавіч Сапега (каля 1565—1611) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Ваявода мсціслаўскі (з 1605).
Малодшы брат вялікага літоўскага канцлера Льва Сапегі.
Біяграфія У 1585 годзе дваранін караля Стэфана Баторыя. Кар’еру зрабіў дзякуючы пратэкцыі старэйшага брата — канцлера Льва Сапегі. Прынамсі, з яе ў 1588—1611 гадах быў старостам аршанскім. У 1596 годзе браў удзел у падаўленні паўстання Севярына Налівайкі. У 1600—1605 гадах кашталян віцебскі, а з 1605 — ваявода мсціслаўскі. Браў удзел у вайне з Расіяй 1609—1618 гадоў.
Адзін з першых Сапегаў, хто перайшоў з праваслаўя ў каталіцтва.
Сям’я Паходзіў з чарэйскай лініі магнацкага роду Сапегаў, сын Івана і князёўны Багданы Друцкай-Каноплі. Акрамя канцлера Льва Сапегі, меў яшчэ брата Рыгора.
Ажаніўся да 1594 года з Багданай Шымковіч (памерла пасля 1609), меў з ёй толькі дачок: Соф’ю (каля 1595 — каля 1657), жонку парнаўскага ваяводы Канстанціна Палубінскага; Канстанцыю, жонку віленскага падкаморага Яраслава Шэмета.
Спасылкі Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай
Андрэй Іванавіч Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы мсціслаўскія Катэгорыя:Кашталяны віцебскія Катэгорыя:Старосты аршанскія