Драгі́чынскі сельсавет () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — горад Драгічын (не ўваходзіць у склад).
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Старасельскі сельсавет у складзе Драгічынскага раёна Палескай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Стараселле. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 20 мая 1958 года ў склад сельсавета з Вулькаўскага сельсавета перададзена вёска НавікіРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 5.. 8 сакавіка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ліпнікаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.. 27 ліпеня 1965 года ў сувязі з уключэннем вёскі Стараселле ў межы гарадскога пасёлка Драгічын сельсавет перайменаваны ў Драгічынскі, цэнтр перанесены ў гарадскі пасёлак (з 10 лістапада 1967 года — горад) Драгічын, таксама ў склад Драгічына ўключаны вёскі Броннае і Зарэчка Старасельскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Драгічынскага сельсавета было 18 населеных пунктаў. 1 снежня 1975 года ў склад сельсавета з Закозельскага сельсавета перададзены вёскі Нагор’е і ПярковічыРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 снежня 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).. 17 верасня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гутаўскага сельсавета (вёскі Агдэмер, Вавулічы, Гутава, Дробаты, Сорацні)Решение Брестского областного совета депутатов № 307 от 17 сентября 2013 г. Об изменениях в административно-территориальном устройстве Дрогичинского района Брестской области.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (18 населеных пунктаў) — 4025 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 96,6 % — беларусы, 1,8 % — рускія, 1,3 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года (23 населеныя пункты) — 3898 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі Сельскія выканаўчыя камітэты Драгічынскага раёна
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе