Ве́ліжскі павет, Вяліжскі павет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Пскоўскай і Полацкай губерняў, Полацкага намесніцтва, Беларускай, Віцебскай губерняў, якая існавала ў 1772—1927 гадах. Самы ўсходні павет Віцебскай губерні. Трэці па плошчы (пасля Люцынскага і Полацкага) павет Віцебскай губерні (пасля скасавання ў 1866 г. Суражскага павета). Уваходзіў у мяжу аселасці. Цэнтр — горад Веліж.

Гісторыя Веліжскі павет у складзе Пскоўскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1772 годзе пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1776 годзе павет быў перададзены ў Полацкую губерню (з 1778 года — намесніцтва). У 1796 годзе павет адышоў да Беларускай губерні, а ў 1802 годзе — да Віцебскай. У сакавіку 1924 года ў сувязі са скасаваннем Віцебскай губерні павет быў перададзены ў Пскоўскую губерню. 1 жніўня 1927 года павет быў скасаваны разам з губерняй.

Насельніцтва Па дадзеных перапісу 1897 года ў павеце пражывала 100,1 тыс. чал.Дадзеныя агульнага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі на «Демоскоп Weekly» У тым ліку беларусаў — 85,7 %, яўрэяў — 9,8 %, латышоў — 2,5 %, рускіх — 1,3 %. У павятовым горадзе Вяліжы пражывала 12 193 чал.

У 1926 годзе ў павеце, які зменшыўся да таго часу па плошчы, пражывала 128,2 тыс. чал.

Адміністрацыйны падзел У 1906 годзе ў павеце было 13 валасцей Веліжскі павет на Radzima.net: Баранаўская, Будніцкая, Вузскаўская, Вязьменская (цэнтр — м. Крутое), Ільінская, Казакоўская, Крэстаўская, Маклакоўская, Сярцейская, Усвяцкая, Усмынская, Царкавішчанская, Чапельская.

У 1926 годзе колькасць валасцей скарацілася да шасці: Веліжская, Ільінская, Крэстаўская, Селязнёўская, Усвяцкая, Усмынская.

Сучаснае становішча У цяперашні час тэрыторыя павета (у межах на 1917 г.) уваходзіць у склад Веліжскага раёна Смаленскай вобласці, Куньінскага і Усвяцкага раёнаў Пскоўскай вобласці, Заходнедзвінскага і Жаркоўскага раёнаў Цвярской вобласці Расіі і Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі.

Вядомыя асобы Сяргей Вярхоўскі (1909—1963) — савецкі военачальнік беларускага паходжання, контр-адмірал. Георгій Даўгяла (1902—1974) — беларускі вучоны-тэрапеўт, прафесар, заслужаны дзеяч навукі БССР. Бацька Мінай (1891—1964) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці, Герой Савецкага Саюза. Мікалай Нікіфароўскі (1845—1910) — беларускі этнограф і фалькларыст.

Спасылкі Старыя карты Веліжскага павета на сайце «Литера Ру» Веліжскі павет на сайце Radzima.net Праваслаўныя цэрквы Веліжскага павета на сайце Згуртавання беларускай шляхты Рымска-Каталіцкія касцёлы Веліжскага павета на сайце Згуртавання беларускай шляхты

Катэгорыя:Паветы Віцебскай губерні Катэгорыя:Паветы Полацкай губерні