Сла́ўня (, ) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Свенскага сельсавета.
Гісторыя У апошняй чвэрці XVIII стагоддзя належала князю Галіцыну, 39 двароў, 222 жыхары. У 1873 годзе 275 рэвізскіх і 311 прышлых сялянаў. У 1884 годзе ў Навабычанскай воласці Быхаўскага павету, 107 двароў, у тым ліку 2 кравецкія, 1 калёсны, 1 бандарны, 2 кавальскія, 537 жыхароў, жыхары 20 двароў у адыходніцтве. У 1886 годзе 103 двары, 686 жыхароў, вятрак, заезны дом. У 1910 годзе ў Бычанскай воласьці Быхаўскага павета, каля ракі Слаўнянка. У 1912 годзе існавала аднакласная царкоўнапрыходская школа. У 1926 годзе двухкамплектная школа.
Насельніцтва 2011 год — 158 чалавек 2010 год — 146 чалавек 1999 год — 199 чалавек 1926 год — 790 чалавек 1910 год — 1089 чалавек
Спасылкі
Воінскае захаванне
Катэгорыя:Свенскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна