Георгій Рыгоравіч Мандзалеўскі (, Орша, Віцебская вобласць, БССР — ) — савецкі валейбаліст, злучны, двухразовы алімпійскі чэмпіён (Токіа-1964, Мехіка-1968). Заслужаны майстар спорту СССР (1963). Узнагароджаны двума ордэнамі «Знак Пашаны».

Выступаў за Адэскія каманды «Буравеснік» і СКА (1951—1956), з 1958 года — за ЦСКА. У зборнай СССР — у 1956—1964, 1967—1968 гадах.

Скончыў Адэскі педагагічны інстытут (1956), быў дацэнтам Ваенна-інжынернай акадэміі імя В. У. Куйбышава. Працаваў старшым выкладчыкам у Маскоўскім дзяржаўным горным універсітэце.

Дасягненні Двухразовы алімпійскі чэмпіён (1964, 1968) Двухразовы чэмпіён свету (1960, 1962) Бронзавы прызёр чэмпіянату свету 1956 Чэмпіён Еўропы 1967 Двухразовы бронзавы прызёр чэмпіянатаў Еўропы (1958, 1963) Пераможца Спартакіяды народаў СССР (1956, 1963) Шасціразовы Чэмпіён СССР (1958, 1960, 1961, 1962, 1965, 1966) Бронзавы прызёр чэмпіянату СССР 1955 Пераможца Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў (1960, 1962)

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Валейбалісты СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1934 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся 26 студзеня Катэгорыя:Нарадзіліся ў Оршы Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па валейболе Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад СССР Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1964 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1968 года Катэгорыя:Валейбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1964 года Катэгорыя:Валейбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1968 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па валейболе Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па валейболе Катэгорыя:Чэмпіёны СССР па валейболе Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР Катэгорыя:Кавалеры ордэна «Знак Пашаны» Катэгорыя:Ігракі ЦСКА Масква (валейбол) Катэгорыя:Ігракі «Дыяманта» Адэса