__NOTOC__
29 красавіка — сто дзевятнаццаты (сто дваццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
1386: Вялікі князь смаленскі Святаслаў Іванавіч, які падтрымаў выступленне Андрэя Полацкага супраць Ягайлы, разгромлены пад Мсціславам (гл. Мсціслаўская бітва 1386). 1770: Джэймс Кук упершыню высадзіўся ў Аўстраліі. 1859: Армейскі корпус лейтэнанта Сальвадора Урутыя разбіў рэвалюцыйную армію на чале з генералам Педра Леон непадалёку ад Ля Серэны ў Чылі. 1952: Уступіў у сілу дагавор пра стварэнне блока АНЗЮС. 1959: Далай-лама XIV ў выгнанні стварыў Цэнтральную тыбецкую адміністрацыю. 1966: Уладзімір Караткевіч завершыў раман «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». 1984: Фаніпалю нададзены статус гарадскога пасёлка. 1997: Створана Арганізацыя па забароне хімічнай зброі. 2011: Шлюб прынца Уільяма і Кейт Мідлтан.
Нарадзіліся
1686: Васіль Тацішчаў, рускі дзяржаўны дзеяч, гісторык (пам. 26.7.1750) 1688: Шарль-Нікаля Кашэн (Старэйшы), французскі гравёр 1727: Жан-Жорж Навер, французскі балетны танцор 1762: Жан-Батыст Журдан, маршал Францыі 1785: Карл Дрэз, нямецкі вынаходнік 1818: Аляксандр ІІ, расійскі імператар (пам. 1(13).3.1881) 1854: Анры Пуанкарэ, французскі матэматык 1882: Агюст Эрбен, французскі мастак 1884: Самуіл Агурскі, беларускі і яўрэйскі гісторык 1899: Дзюк Элінгтан, амерыканскі кампазітар 1901: Хірахіта, японскі імператар 1919: Жэрар Уры, французскі кінарэжысёр 1921: Мікола Ермаловіч, беларускі гісторык і пісьменнік (пам. 5.3.2000) 1924: Зізі Жанмер, французская балерына 1930: Жан Рашфор, французскі акцёр 1935: Андрэй Залізняк, расійскі даследчык гістарычнай лінгвістыкі, акадэмік РАН 1936: Зубін Мета, індыйскі дырыжор 1940: Пітэр Дайманд, амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2010) 1945: Тамі Тэрэл, амерыканская спявачка 1958: Мішэль Пфайфер, амерыканская актрыса
Памерлі
1380: Кацярына Сіенская, каталіцкая святая 1417: Людовік II Анжуйскі 1703: Казімір Уладзіслаў Сапега, дзяржаўны і вайсковы дзеяч ВКЛ (нар. 1650) 1768: Георг Брант, шведскі хімік 1790: Шарль-Нікаля Кашэн (Малодшы), французскі мастак 1880: Франц Эйбль, аўстрыйскі мастак 1924: Міхаіл Пліс, праваслаўны святар, прыхільнік беларусізацыі царквы (нар. 15.8.1858) 1931: Яўхім Карскі, беларускі філолаг і этнограф (нар. 20.12.1860) 1953: Майсей Кіслінг, французскі мастак 1980: Альфрэд Хічкак, англійскі кінарэжысёр (нар. 13.8.1899) 1990: Юрый Жывіца, беларускі нацыяналіст, выдавец, пісьменнік 2002: Ігар Гермянчук, беларускі журналіст, выдавец, грамадскі дзеяч 2008: Альберт Гофман, швейцарскі хімік
Святкуюць ЮНЕСКА, Міжнародны дзень танца Данія, Дзень нараджэння прынцэсы Бенедыкты
429