__NOTOC__
29 ліпеня — дзвесце дзясяты (дзвесце адзінаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі thumb|right|100px|Вулкан Арэнал 626: Пачатак аблогі Канстанцінопаля войскамі авараў і атрадамі падуладных ім славянаў. Аблога скончылася разгромам авараў (8.8.626), што дазволіла вызваліцца з пад іх улады частцы славянаў, якія стварылі сваю дзяржаву Само, а таксама адкрыла балгарам шлях да заваёваў на Балканах. 1794: У бітве пад Салатамі паўстанцы атрымалі перамогу над расійскім войскам. 1799: Армія А. Суворава падчас Італьянскага паходу бярэ крэпасць Мантую. 1938: Пачаліся Хасанскія баі, пагранічны канфлікт паміж Японіяй і СССР. 1939: Вярхоўны Савет БССР прыняў рашэнне перайменаваць горад Менск у Мінск. 1942: У СССР заснаваны ордэны Аляксандра Неўскага, Суворава і Кутузава. 1954: Выйшла першая частка трылогіі «Валадар Пярсцёнкаў» Дж. Р. Р. Толкіна. 1958: Створана НАСА — Нацыянальная адміністрацыя аэранаўтыкі і космасу ў ЗША. 1961: Гарадскі пасёлак Шацілкі пераўтвораны ў горад Светлагорск, Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі. 1965: У Мінску, у парку імя М. Горкага адчынены планетарый. 1968: Адбылося вывяржэнне вулкана Арэнал, якое разбурыла гарады Пуэбла Нуэба і Табакон (Коста-Рыка). 2008: Турэцкая кампанія «Turkcell» падпісала дамову пра набыццё 80 % акцый кампаніі БеСТ.
Нарадзіліся thumb|left|100px|Фернанда Алонса 1166: Генрых II (граф Шампані) 1793: Ян Колар, славацкі паэт (пам. 24.1.1852) 1798: Карл Блехен, нямецкі мастак 1824: Істмен Джонсан, амерыканскі мастак 1841: Герхард Хансен, нарвежскі ўрач 1876: Марыя Аляксееўна Успенская, руска-амерыканская актрыса 1883: Беніта Мусаліні, італьянскі дыктатар (пам. 28.4.1945) 1884: Барыс Асаф'еў, рускі музыказнавец, кампазітар, педагог (пам. 27.1.1949) 1889: Эрнст Рэйтэр, нямецкі палітык 1898: Ісідар Айзек Рабі, амерыканскі фізік (пам. 11.1.1988) 1898: Курт Леві, нямецка-бельгійскі мастак 1908: Юрка Лявонны, беларускі паэт (пам. 29.10.1937) 1927: Гары Муліш, нідэрландскі пісьменнік (пам. 30.10.2010) 1928: Канстанцін Арбелян, армянскі кампазітар, дырыжор 1945: Мірча Лучэску, румынскі футбаліст і трэнер 1981: Фернанда Алонса, іспанскі аўтагоншчык 1992: Брыджыт Амбуду, камерунская футбалістка 1995: Брыян Пінтада, эквадорскі лёгкаатлет
Памерлі thumb|right|100px|Вінцэнт ван Гог 1095: Ласла I Святы, кароль Венгрыі 1108: Філіп I, кароль Францыі 1236: Інгеборга Дацкая, каралева Францыі 1507: Марцін Бегайм, нямецкі географ і падарожнік 1644: Урбан VIII, Папа Рымскі 1844: Франц Ксавер Вольфганг Моцарт, аўстрыйскі кампазітар 1856: Роберт Шуман, нямецкі кампазітар і піяніст 1857: Томас Джэферсан Раск, амерыканскі палітычны дзеяч 1890: Вінцэнт ван Гог, нідэрландскі мастак (нар. 30.3.1853) 1973: Макс Гублер, швейцарскі мастак 1974: Эрых Кестнер, нямецкі пісьменнік 1983: Луіс Буньюэль, іспанскі кінарэжысёр 1994: Дораці Кроўфут-Ходжкін, англійскі біяхімік 2004: Язэп Юхо, беларускі правазнавец, заснавальнік беларускай навуковай школы дзяржавы і права
Святкуюць Румынія: Дзень нацыянальнага гімна Тайланд: Нацыянальны дзень тайскай мовы
729