Со́ус (ад  — падліўка) ці падліўка — вадкая заправа да асноўнай стравы і/ці гарніру. Соусы надаюць больш сакавітую кансістэнцыю стравам і павялічваюць іх каларыйнасць. Шматлікія соусы ўтрымліваюць спецыі і смакавыя рэчывы, якія дзейнічаюць узбуджальна на органы стрававання; яркая афарбоўка соусаў выгодна адцяняе колеры асноўных прадуктаў стравы.

Соусы не толькі падаюць да гатовых страў, але і выкарыстоўваюць падчас іх падрыхтоўкі: шматлікія прадукты смажаць у соусе ці запякаюць пад соусам. Спецыялізаваная пасудзіна для захоўвання соусаў завецца соуснік.

Шырока распаўсюджаныя соусы: кетчуп, маянэз, соевы соус, беарнскі соус, бешамель, ткемалі, сацэбелі, сальса, рыбны соус, часныковы соус, грыбны соус, тартар, Тысяча астравоў.

Уласна слова соус узыходзіць да  — «пасолены» (пар. «сальса»). Да эпохі антычнага Рыма адносіцца і адзін з першых агульнавядомых соусаў — гарум.

Літаратура

Спасылкі