__NOTOC__ 2 верасня — дзвесце сорак пяты (дзвесце сорак шосты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі

490 да н.э.: Пасля бітвы пры Марафоне Фідзіпід пераадолеў бегучы 26 км ад Марафона да Афінаў, каб паведаміць аб перамозе. 44 да н.э.: Фараонка Клеапатра VII надала свайму сыну Пталемею XV палову ўлады ў Егіпце 44 да н.э.: Першая прамова Цыцэрона супраць Марка Антонія. 31 да н.э.: Бітва пры Акцыуме — Актавіян перамог флот Марка Антонія і Клеапатры. 911: Дэлегаты князя Алега падпісалі гандлёвае пагадненне з Візантыяй. 1192: Рычард Львінае Сэрца і Саладзін падпісалі мірны дагавор, паводле якога Іерусалім заставаўся пад арабскім кантролем, але быў адчынены для хрысціянскіх паломнікаў з Еўропы. 1621: Пачалася бітва пад Хацінам у час вайны Рэчы Паспалітай і Турцыі. 1666: Пачаўся Вялікі лонданскі пажар: каля 10 тыс. дамоў згарэлі на працягу 3 дзён. 1737: У Гомелі здарыўся пажар, які ахапіў значную частку горада і прывёў да адчувальных страт. 1752: Злучанае Каралеўства перайшло на Грыгарыянскі каляндар. 1792: Верасеньская разня падчас Французскае рэвалюцыі: мітынгуючы натоўп забівае трох каталіцкіх біскупаў і больш за дзвесце манахаў. 1807: Бамбаваннем Капенгагена Вялікабрытанія перасцерагла Данію ад думкі капітуляваць перад Напалеонам і аддаць яму, такім чынам, дацкі флот. 1862: Аўраам Лінкальн аднаўляе Джорджа МакКлелана на пасадзе галоўнакамандуючага паўночнай арміі падчас Грамадзянскай вайны ў ЗША. 1864: У ЗША паўночная армія ўвайшла ў Атланту, штат Джорджыя. 1870: Франка-пруская вайна: у бітве пры Седане прускія войскі захапілі ў палон Напалеона III і 100 тыс. яго салдатаў. 1898: Бітва пры Амдурмане: Вялікабрытанія пашырае ўплыў на Судан. 1901: Віцэ-прэзідэнт ЗША Тэадор Рузвельт сказаў: «Гаварыце мякка, трымаючы вялізную дубіну» — фраза зрабілася афарызмам. 1935: Моцны ўраган пайшоў на Фларыду, загінула 423 чалавекі. 1939: Гданьск захоплены нацысцкай Германіяй. 1945: Капітуляцыя Японіі ў Другой сусветнай вайне. 1945: В’етнам абвясціў незалежнасць. 1958: Амерыканскі самалёт C-130A-II падбіты каля Ерэвана, увесь экіпаж загінуў. 1963: Першая тэлевізійная перадача навінаў у ЗША — CBS Evening News. 1969: Першы аўтаматычны адказвальнік усталяваны ў Цэнтры Роквіль, што ў Нью-Ёрку. 1987: У Маскве судзяць Маціяса Руста, што прыляцеў на Чырвоную Плошчу на ўласным самалёце ў маі 1987 года. 1990: Прыднястроўе абвясціла сябе асобнай савецкай рэспублікай. 1991: ЗША прызнала незалежнасць Эстоніі, Латвіі і Літвы. 1995: Зала славутасцяў рок-н-ролу адкрылася ў Кліўлендзе, Агая. 1996: Афіцыйныя ўлады Філіпінаў падпісалі мір з Нацыянальным Вызваленчым Фронтам Мора.

Нарадзіліся

1838: Ліліуакалані, апошняя каралева Гавайскіх астравоў (пам. 1917) 1853: Вільгельм Оствальд, нямецкі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (пам. 1932) 1862: Генрых Кнір, нямецкі мастак 1877: Фрэдэрык Содзі, англійскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (пам. 1956) 1889: Ісак Груневальд, шведскі мастак 1892: Юры Парыйыгі, эстонскі дзіцячы пісьменнік 1894: Іозеф Рот, аўстрыйскі пісьменнік (пам. 1939) 1913: Біл Шэнклі, шатландскі футбольны трэнер 1923: Рэнэ Том, французскі матэматык 1933: Мацьё Керэку, прэзідэнт Беніна 1946: Паава Вяюрунен, фінскі дзяржаўны дзеяч 1952: Дзмітрый Аляксандравіч Апарын, беларускі хімік-арганік 1953: Джон Зорн, амерыканскі кампазітар 1954: Павел Леанідавіч Бранштэтэр, беларускі фотамастак 1955: Яўген Мірановіч, беларускі і польскі гісторык, грамадска-культурны дзеяч 1964: Кіану Рыўз, амерыканскі акцёр 1966: Сальма Хаек, мексіканская актрыса 1969: Роберт Хабек, нямецкі палітык

Памерлі

421: Канстанцый III, рымскі імператар 595: Іаан IV Поснік, Патрыярх Канстанцінопальскі 1031: Святы Эмерык, каталіцкі святы 1800: Мацей Радзівіл, беларускі драматург, кампазітар, аўтар лібрэта аперэт (нар. 10.11.1749) 1814: Жан Эмануэль Жылібер, французскі натураліст, хірург і анатом, стваральнік і кіраўнік Гродзенскай медыцынскай акадэміі (нар. 21.6.1741) 1910: Анры Русо, французскі мастак-прымітывіст 1937: П’ер дэ Кубертэн, заснавальнік сучасных Алімпійскіх гульняў (нар. 1863) 1969: Хо Шы Мін, в’етнамскі прэзідэнт (нар. 1890) 1970: Васіль Сухамлінскі, украінскі савецкі педагог 1973: Джон Рональд Руэл Толкін, брытанскі пісьменнік і мовазнаўца 1991: Альфонса Гарсія Роблес, мексіканскі дыпламат, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 1992: Барбара Мак-Клінтак, амерыканскі навуковец 1998: Мікола Гайдук, беларускі пісьменнік, журналіст, краязнавец, настаўнік (нар. 29.5.1933) 2016: Іслам Карымаў, прэзідэнт Узбекістана (нар. 30.1.1938)

Святкуюць В’етнам: Дзень незалежнасці Прыднястроўе: Дзень незалежнасці

902