Карабахскі хрыбет — горны хрыбет Малога Каўказа, які працягнуўся ад ракі Тэртэр да даліны ракі Аракс.
Карабахскі хрыбет цягнецца дугой з поўначы на паўднёвы ўсход, з’яўляецца водападзелам басейнаў правых прытокаў Куры — Тэртэр на паўночным захадзе, Хачэн і Каркар на ўсходзе і левых прытокаў Аракса — Акер на захадзе і Кендэланчая на паўднёвым усходзе. Рака Акер аддзяляе хрыбет ад Карабахскага нагор’я. Самай высокай кропкай з’яўляецца гара Вялікі Кірс (2725 м).
Асноўнымі пародамі Карабахскага хрыбта з’яўляюцца сланец, мергель і магматычныя горныя пароды. Ніжняя частка акружана далінамі, дзе растуць дуб і граб. Верхняя частка травяністая, але без дрэў.
Літаратура
Катэгорыя:Горныя хрыбты Азербайджана Катэгорыя:Горныя хрыбты Каўказа