Вольга Дзмітрыеўна Акі́мава (, Полацкі павет, Віцебская губерня, Расійская імперыя — ) — беларусі вучоны-альголаг, адзін з першых даследчыкаў альгафлоры Беларусі.
Біяграфія В. Д. Акімава нарадзілася ў Полацкім павеце Віцебскай губерні. У 1906—1912 гг. скончыла Вышэйшую школу, Вышэйшыя прыродазнаўчыя курсы ў Пецярбургу. У 1921—1924 гг. асістэнт у Віцебскім настаўніцкім інстытуце, у 1938—1941 гг. дацэнт Віцебскага педагагічнага інстытута.
У 1924—1938 і 1943—1956 гг. працавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (дацэнт кафедры батанікі, у 1931—1932 і 1943—1948 гг. дэкан біялагічнага факультэта).
В. Д. Акімава займалася даследаваннем альгафлоры, яе відавога складу, біямасы фітапланктону вадаёмаў Беларусі, у тым ліку, праводзіла гідрабіялагічныя даследаванні Заходняй Дзвіны ў раёне Віцебска.
У гады пасля Вялікай Айчыннай вайны была арганізатарам аднаўлення біялагічнага факультэта БДУ. За гэту працу ў 1953 г. ўзнагароджана ордэнам Леніна.
Навуковыя публікацыі Да флоры азёр Беларусі. // Вуч. зап. БДУ, 1936, № 28. К флоре водорослей реки Западной Двины: Гидробиологические исследования реки Западной Двины в районе Витебска. // Уч. зап. БГУ. Серия биологическая, 1948, вып. 7. Фитопланктон пойменных водоёмов и притоков Припяти. // Труды комплексной комиссии по изучению водоёмов Полесья, 1956.
Літаратура
Спасылкі Акимова Ольга Дмитриевна — первый декан биологического факультета БГУ // Сайт біялагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя:Альголагі Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Біёлагі Беларусі Катэгорыя:Дэканы біялагічнага факультэта БДУ