КізільнікКізільнік у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 8. — Мн., 1999. — С. 256. (Cotoneáster) — род некалючых кустоў, радзей невялікіх дрэў сямейства ружавых (Rosaceae).

Назва

Навуковая назва паходзіць ад грэчаскага 'cotonea' — айва, 'aster' — мае выгляд, па падабенстве лісця айвы і аднаго з відаў кізільніка.

Апісанне

Кізільнікі — гэта лістападныя або вечназялёныя хмызнякі, якія растуць павольна. Лісцінкі маленькія, простыя, чаргавальныя, яйкападобныя, улетку цёмна-зялёныя, увосень — чырванеюць (часцей за ўсё бліскучыя). Кветкі белыя або ружовыя, дробныя, у шчытках, гронках або адзінкавыя. Плады кізільніка — маленькія яблыкі з 2 — 5 костачкамі, поўнасцю ці амаль поўнасцю аброслыя агульным мя­сі­стым по­кры­вам, ад аран­жава-чырвоных да чор­ных, час­та з шызым на­лё­там.

Пашырэнне Род налічвае больш за 100 відаў, разнавіднасцяў і формаў, якія растуць у Еўразіі, Паўночнай Афрыцы. Асабліва шматлікія ў га­рах Паўднёва-Заходняга Кі­тая, Гі­ма­ла­ях, Сярэдняй Азіі, у ля­сах і розных супольнасцях хмызнякоў. На тэрыторыі Беларусі 40 інтрадукаваных відаў.

Усе кізільнікі непатрабавальныя да якасці і вільготнасці глебы. Растуць марудна. Размнажаюцца насеннем і вегетатыўна (атожылкамі, чаранкамі). Добра прыжываюцца пасля перасадкі і пераносяць абрэзку.

Віды

Паводле базы даных The Plant List (на жнівень 2016) род уключае 278 відаў, некаторыя з іх:

Выкарыстанне Меданосы. Плады некаторых відаў ядомыя.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Cotoneaster // The Plant List Cotoneaster // ИАС «ООПТ России» Кізільнік на сайце USDA NRCS