Ларыса Філалогаўна Аляксеева (, Луцк, Валынская вобласць — ) — беларуская савецкая спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Народная артыстка БССР (1944)т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с..

Біяграфія Скончыла у Маскве (1936). У 1937—1941 і 1944—1946 салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. У часы вайны, а таксама ў 1946—1948 салістка Вялікага тэатра СССР. Працавала ў Свярдлоўскім і Кіраўскім тэатрах. У 1950—1954 гадах салістка Маскоўскай філармоніі.

Валодала голасам мяккага, прыгожага тэмбру, музычнасцю, сцэнічным абаяннем. Першая выканала партыю Марфачкі («Алеся» Я. Цікоцкага, канцэртнае выкананне, 1944). Стварыла на беларускай сцэне вобразы Марфы («» ), Разіны («Севільскі цырульнік» Д. Расіні), Віялеты («Травіята» Д. Вердзі), Мікаэлы («Кармэн» Ж. Бізэ). У свой канцэртны рэпертуар уключала беларускія народныя песні.

Спасылкі Модэль М., [Л. Ф. Алексеева], в сб.: Народныя артысты БССР, Мінск, 1948, с. 22 — 29. Вр. С.

Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі