Тамара Генрыхаўна Пузіноўская (, в. Лань Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці — , ), актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы.

Біяграфія Скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1974, курс А. Андросіка і З. Браварскай), залічаная да трупы Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы, дзе працавала да сваёй смерці ў 2006 годзе.

З’яўлялася адной з найболей запатрабаваных актрыс Купалаўскага тэатру. Ёй аднолькава ўдаваліся ролі трагічныя і камедыйныя, ролі глыбокага ўнутранага зместу. Найболей запамінальныя з больш чым 20 сыграных роляў — Кацярына («Навальніца» А. Астроўскага), Вольга («Тры сястры» А. Чэхава), Валя Кавалёва («Характары» паводле В. Шукшына), Цэрэра («Бура» В. Шэкспіра), Юлія («Ромул Вялікі» Ф. Дзюрэнмата).

Талент актрысы асабліва раскрыўся ў спектаклях нацыянальнай драматургіі, дзе праявілася яе майстэрства дасканала ствараць разнастайныя жаночыя вобразы, сярод гэтых роляў — Нэля («І змоўклі птушкі» І. Шамякіна), Ліда («Радавыя» А. Дударава), Маргарыта («Напісанае застаецца» А. Петрашкевіча), Бона Сфорца («Чорная панна Нясвіжа» А. Дударава). Апошняя праца актрысы — роля Жанчыны ў спектаклі «Дом, дзе спяць прыгажуні» Д. Хуана (2001).

Памерла 3 кастрычніка 2006 года ў МінскуНа 54-м годзе жыцця памерла актрыса Купалаўскага тэатра Тамара Пузіноўская // БелаПАН. — 2006. — 3 кастр. 19:26.

Асноўныя ролі Кацярына («Навальніца» А. Астроўскага) Нэла («І змоўклі птушкі» І. Шамякіна) Ліда («Радавыя» А. Дударава) Нэла («Жыццё Карыцына, або Урокі хірамантыі» А. Паповай) Маргарыта («Напісанае застаецца» А. Петрашкевіча) Вольга («Тры сястры» А. Чэхава) Валя Кавалёва («Характары» паводле В. Шукшына) Цэрэра («Бура» У. Шэкспіра) Юлія («Ромул Вялікі» Ф. Дзюрэнмата) Анна («Князь Вітаўт» А. Дударава) Бона Сфорца («Чорная панна Нясвіжа» А. Дударава) Зінаіда Афанасьеўна («Дзядзечкаў сон» паводле Ф. Дастаеўскага) Алена («Дзеці Сонца» М. Горкага) Далорэс («Каменны гаспадар» Лесі Украінкі) Марыя («Закон вечнасці» Б. Глаголіна паводле Н. Думбадзэ) Ірына («Эшалон» М. Рошчына) Валя Кавалёва («Характары» паводле В. Шукшына) Ганна («Шлях» А. Рэмеза) Эльміра («Тарцюф» Мальера) Люсета («Нежанаты мнагажэнец, або Залёты пана дэ Пурсаньяка» Мальера) Роз д’Аранж («Гаральд і Мод» К. Хігінса, Ж. К. Кар’ера) Балета («Жанчына з мора» Г. Ібсена) Эліна Брукмаер («Крэў кёр» («Разбітае сэрца») Т. Уільямса) Жанчына («Дом, дзе спяць прыгажуні» Д. Хуана)

Крыніцы

Катэгорыя:Актрысы Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў