Ка' да Моста () — палац у Венецыі ў раёне Канарэджа. Пабудаваны ў XIII стагоддзі ў венета-візантыйскім стылі, з'яўляецца самым старым будынкам, пабудаваным на Гранд-канале.

Першапачаткова палац ствараўся як дом гандляра, першага ўладальніка будынка. Другі паверх быў дададзены напачатку шаснаццатага стагоддзя, а трэці ўжо ў XIX стагоддзі.

Палац атрымаў сваю назву ад прозвішча венецыянскага падарожніка Альвізэ да Моста, які нарадзіўся ў гэтым палацы ў 1432 годзе.

Дом заставаўся ва ўладанні сям'і да Моста аж да 1603 года, калі тагачасны ўладальнік будынка Чыяра да Моста адпісаў яго пляменніку, які насіў прозвішча адрозную ад да Моста.

З XVI па XVIII стагоддзе ў палацы размяшчалася вядомая гасцініца Albergo Leon Bianco (Атэль Белы леў). У 1769 і 1775 гадах у гасцініцы спыняўся імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі, сын імператрыцы Марыі Тэрэзіі Іосіф II падчас свайго знаходжання ў Венецыі.

У наш час палац не выкарыстоўваецца, бо падчас паводак была нанесены шкода падмурку будынка. Палац мае патрэбу ў рэстаўрацыі. Уладальнікам будынка з'яўляецца граф Франчэска да Моста, сучасны італьянскі архітэктар і прадзюсар. Адной з яго мэт у жыцці з'яўляецца аднаўленне палаца.

Гл. таксама Спіс палацаў Венецыі

Літаратура Marcello Brusegan. La grande guida dei monumenti di Venezia. Roma, Newton & Compton, 2005. ISBN 88-541-0475-2. Guida d'Italia – Venezia. 3a ed. Milano, Touring Editore, 2007. ISBN 978-88-365-4347-2. Elsa e Wanda Eleodori. Il Canal Grande. Palazzi e Famiglie. Venezia, Corbo e Fiore, 2007. ISBN 88-7086-057-4. A.V. Sullam, D. Calimani. Canal Grande. Milano, Mondadori Electa SpA, 2007. ISBN 978-88-370-4626-2

Спасылкі

Катэгорыя:Палацы Венецыі Катэгорыя:XIII стагоддзе ў Італіі